О, гэтыя цнатлівыя... «Дзень Святога Патрыка»

  • Аватар пользователя
    xbohx
    12 мая 2017

    О, гэтыя цнатлівыя мемарыяльныя дошкі! На іх не пішуць праўды. Мінай, не чытай! Мінай гэты шэры чатырохкутнік з ілжывым надпісам «У гэтым доме жыла і працавала...». Зрэшты, а як напісаць інакш? «Кахала і пакутавала»? «Любіла таго, хто памірае»? «У ноч ягонай смерці напісала сваю лепшую кнігу»? Усё гэта не падыходзіць для мемарыяльнай дошкі. Таму два словы: «Жыла і працавала». Бо і сапраўды жыла. І сапраўды працавала.

    like2 понравилось
    135