
Ваша оценкаЦитаты
xbohx12 мая 2017 г.У Мінску чамусьці занадта рана спыняецца жыццё праспекта, і няма больш прыдатнага месца, каб адчуць сваю татальную адзіноту халоднай сакавіцкай ноччу, чым адрэзак шляху ад Кастрычніцкай да паштамта.
4228
xbohx12 мая 2017 г.Але ж навошта натоўпу чытаць кнігі? Навошта натоўпу ведаць, якім сапраўды быў Байран? Мо, усё насамрэч справядліва ў свеце, і адны павінны фатаграфавацца з помнікамі і жаваць хрэстаматыйную жуйку пра ідэальных пісьменнікаў, а іншыя — млець ад асалоды адкрыцця над архіўнымі лісткамі? Можа, насамрэч літаратура —занятак элітны, і не трэба варушыць дарагі сэрцу попел колішняга генія дзеля таго толькі, каб узняць наклады нецікавых ужо яму пасмяротных выданняў?
3229
xbohx12 мая 2017 г.О, гэтыя цнатлівыя мемарыяльныя дошкі! На іх не пішуць праўды. Мінай, не чытай! Мінай гэты шэры чатырохкутнік з ілжывым надпісам «У гэтым доме жыла і працавала...». Зрэшты, а як напісаць інакш? «Кахала і пакутавала»? «Любіла таго, хто памірае»? «У ноч ягонай смерці напісала сваю лепшую кнігу»? Усё гэта не падыходзіць для мемарыяльнай дошкі. Таму два словы: «Жыла і працавала». Бо і сапраўды жыла. І сапраўды працавала.
2131
xbohx12 мая 2017 г.Лёгка разарваць каханне ўзростам у месяц, бывае, на гэта хапае пяці хвілін: кароткае смс, слёзы, цыгарэта, палёгка. Куды цяжэй разрываць дзесяцігоддзі сумеснага жыцця — на гэта можна пакласці яшчэ з дзясятак год.
2127
xbohx12 мая 2017 г.Читать далееНапэўна, нікога мы не баімся так, як былых. Былых калег, былых сяброў, былых каханкаў. І ёсць чаго баяцца: як жа проста з таго былога бязмежнага даверу, як фокусніку з цыліндра, выцягваць пярэстыя ленты цікавостак і казак. Як пачне працаваць цыліндр, як пачне варыць сваю рознакаляровую кашу — дык глядзі, каб ты ведаў словы, якія перакладаліся б у казачнае «гаршчочак, болей не вары». Хто ведае пра нас болей, чым былыя, і хто можа карыстацца ўсім належным больш вольна, чым яны? Былыя ведаюць усё, і нават больш, бо тыя, з кім мы побач зараз, не ведаюць яшчэ, якімі мы бываем у роспачы расстання.
2114
xbohx12 мая 2017 г.Няхай праз тры тысячы год, няхай праз пяць, але ж эвалюцыю не спыніць, новыя мовы не нараджаюцца, толькі старыя паміраюць, чалавецтву патрэбна адна мова, бо надта дорага абыходзіцца вавілонская вежа сучасных камунікацый.
2116
xbohx12 мая 2017 г.Немагчыма быць героем у кніжцы, якая напісана не пра цябе. Толькі персанажам, і у лепшым выпадку — персанажам другарадным. Мабыць, таму не бачна нашых рускамоўных пісьменнікаў на літаратурных небасхілах рускай літаратуры: раз-пораз мільгане, зазіхаціць зорачка — і да часу згасае.
2111
xbohx12 мая 2017 г.Так атрымалася, што часцей мы размаўляем на мове іншага народа. Народа з іншым характарам, іншай гісторыяй, іншымі ментальнымі ўстаноўкамі. Ці не таму мы не можам знайсці свайго месца ў свеце?
2124
ElenaTaratushkina14 августа 2017 г.«Калі ты раптам ставіш сабе за мэту даведацца нарэшце, які ёсць гэты чалавек на самой справе, дык не забудься да гэтага як след падрыхтавацца. Бо чакаюць цябе на гэтым сумненным шляху адны непрыемнасці»
193
ElenaTaratushkina14 августа 2017 г.«Разабраць архівы нашага жыцця, раскласці па фондах і вопісах нашыя дні і гады, паставіць на стэлажы драмы і камедыі нашых будняў, звычайных будняў звычайных людзей, якія раптам становяцца раманамі і аповесцямі, адшукаць галоўнае і не забыцца паставіць на палічкі неважнае, але ж любімае, здзівіцца, што засталося не тое і не такое, і навучыцца з гэтым жыць»
142