Але ж навошта натоўпу... «Дзень Святога Патрыка»
xbohx12 мая 2017Але ж навошта натоўпу чытаць кнігі? Навошта натоўпу ведаць, якім сапраўды быў Байран? Мо, усё насамрэч справядліва ў свеце, і адны павінны фатаграфавацца з помнікамі і жаваць хрэстаматыйную жуйку пра ідэальных пісьменнікаў, а іншыя — млець ад асалоды адкрыцця над архіўнымі лісткамі? Можа, насамрэч літаратура —занятак элітны, і не трэба варушыць дарагі сэрцу попел колішняга генія дзеля таго толькі, каб узняць наклады нецікавых ужо яму пасмяротных выданняў?
3 понравилось
238