
Ваша оценкаРецензии
xbohx4 февраля 2017 г.Читать далееВа ўніверы думала, што не люблю постмадэрнізм. Пазней прыйшла да высновы, што ўсё ж такі нармальна да яго стаўлюся, калі гэта сапраўды таленавіта і якасна. Беларускі постмадэрнізм — гэта ўвогуле своеасаблівая з'ява. Віктар Жыбуль — адзін з найлепшых сучасных беларускіх паэтаў-постмадэрністаў. Заўжды з задавальненнем слухаю яго выступленні, перформансы, чытаю вершы. Для мяне найлепшым быў папярэдні зборнік "Стапеліі". У ім вельмі добра спалучыліся ўсе выдатныя якасці паэзіі Жыбуля: мая любімая гульня слоў, падбор крутых метафар, параўнанняў, шмат цікавых мастацкіх знаходак.
Дык вось у параўнанні з тым зборнікам гэтая кніга падалася мне слабаватай. Я не вялікі спецыяліст у постмадэрнізме, але гэтая кніга выглядае, як зборнік нейкіх дзіцячых вершаў (не толькі ўнутры, дарэчы, але яшчэ і звонку). Не ў тым сэнсе, што прызначаная для дзяцей, а проста настолькі не дацягвае да ўзроўню Віктара, да якога я прывыкла. Ну і вельмі несур'ёзнае выданне, як універская курсавая на спіралі.
Чытаючы гэтую кнігу, можна падумаць, што Віктар занадта часта карыстаецца грамадскім транспартам. І яшчэ часцей сустракае ў ім кантралёраў. Высокая канцэнтрацыя вершаў пра кантралёраў і кандуктараў на 76 старонак тэксту :) Як кажуць, у каго што баліць...) Аднак, ёсць у гэтым зборніку і пару выдатных вершаў, накшталт "Кавалер Валерка", "Гальванічная трагедыя", "Серыйны самазабойца", "Мяне няма". Вось ім я стаўлю цвёрдыя пяцёркі, а ўсе астатнія — на троечку. А можа я проста ніфіга не разумею ў постмадэрнізме))
7211
Torvald518 сентября 2017 г.Усё разам у адным флаконе
Читать далее«Дзяцел і дупло» - бадай самы канцэптуальны паэтычны зборнік Віктара Жыбуля. У ім не толькі падабраныя адпаведныя вершы, але і праілюстраваныя адпаведнымі фотаздымкамі, на якіх паэт удзельнічае ў розных імпрэзах, перформенсах і слемах. Дарэчы і значная частка зборніка аматарам паэзіі Жыбуля добра вядомая па слэмах – менавіта з гэтымі вершамі ён перамагаў на паэтычных рысталішчах.
Іронія, гратэск, «чорны» гумар, гульня словаў і абсурд сэнсаў – усё гэта прысутнічае ва ўсіх паэтычных зборніках Жыбуля, але ў кнізе «Дзяцел і дупло» - усяго гэтага з коптурам. Прычым не ўсе чытачы ўспрымаюць хармсаўскую паэтычную гульню Віктара адпаведным чынам. Жыбуль ужо неаднойчы сутыкаўся з тым, што яго вершы выклікалі адмоўную рэакцыю. Але асабліва не пашанцавала як раз зборніку «Дзяцел і дупло». Напрыклад, у сталічнай кнігарні «Веды» увогуле забаранілі да продажу гэтыю кнігу паэта.
Такім чынам трапіць у школьную праграму вершам Жыбуля наўрад ці атрымаецца. Прынамсі ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Хоця ў класікі беларускага постмадэрнізму яго можна залічыць ужо і сёння.
Віктар Жыбуль як раз належыць да тых паэтаў, якога любяць чытаць, і яшчэ больш любяць слухаць як ён дэкламуе свае вершы. І калі паўсюдна кажуць, што цікавасць да паэзіі апошнім часам ва ўсім свеце прыкметна падае, то Беларусь мае прынамсі аднаго паэта, цікавасць да якога толькі расце.
У вершы «Дзённі Максіма Багдановіча» Жыбуль адзначае:
Паэтава душа – як слон вялізная,
з яе струменіць шчырых думак рой.
Паветра пахне ніжняю бялізню.
З-за воблака смяецца Зігмунд Фройд.Жыбуль як бы іранізуе з таго, што інтымны дзённік Багдановіча ў многіх выклікае большую цікавасць, чым уласна яго вершы.
Але што датычна самога Жыбуля, то наўрад ці што-кольвечы напісанае ім будзе цікавей за яго вершы. Бо гэта і паэзія, і гарэзлівасць, і гумар, і сарказм, і гульня, і моўная эквілібрыстыка, і зухаватасць – і ўсё разам у адным флаконе.
6280