Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Дзяцел і дупло

Віктар Жыбуль

  • Аватар пользователя
    xbohx4 февраля 2017 г.

    Ва ўніверы думала, што не люблю постмадэрнізм. Пазней прыйшла да высновы, што ўсё ж такі нармальна да яго стаўлюся, калі гэта сапраўды таленавіта і якасна. Беларускі постмадэрнізм — гэта ўвогуле своеасаблівая з'ява. Віктар Жыбуль — адзін з найлепшых сучасных беларускіх паэтаў-постмадэрністаў. Заўжды з задавальненнем слухаю яго выступленні, перформансы, чытаю вершы. Для мяне найлепшым быў папярэдні зборнік "Стапеліі". У ім вельмі добра спалучыліся ўсе выдатныя якасці паэзіі Жыбуля: мая любімая гульня слоў, падбор крутых метафар, параўнанняў, шмат цікавых мастацкіх знаходак.

    Дык вось у параўнанні з тым зборнікам гэтая кніга падалася мне слабаватай. Я не вялікі спецыяліст у постмадэрнізме, але гэтая кніга выглядае, як зборнік нейкіх дзіцячых вершаў (не толькі ўнутры, дарэчы, але яшчэ і звонку). Не ў тым сэнсе, што прызначаная для дзяцей, а проста настолькі не дацягвае да ўзроўню Віктара, да якога я прывыкла. Ну і вельмі несур'ёзнае выданне, як універская курсавая на спіралі.

    Чытаючы гэтую кнігу, можна падумаць, што Віктар занадта часта карыстаецца грамадскім транспартам. І яшчэ часцей сустракае ў ім кантралёраў. Высокая канцэнтрацыя вершаў пра кантралёраў і кандуктараў на 76 старонак тэксту :) Як кажуць, у каго што баліць...) Аднак, ёсць у гэтым зборніку і пару выдатных вершаў, накшталт "Кавалер Валерка", "Гальванічная трагедыя", "Серыйны самазабойца", "Мяне няма". Вось ім я стаўлю цвёрдыя пяцёркі, а ўсе астатнія — на троечку. А можа я проста ніфіга не разумею ў постмадэрнізме))

    7
    211