
Ваша оценкаЦитаты
Osman_Pasha27 июня 2024 г.Фэльчар. А дзе гэта ахотнікі ёсьць. Нашто ўзяць наш поп сялянам кажа, што на тым сьвеце рай, а сам як захварэў, то ўсё багацьця пралячыў, а на той сьвет не пайшоў, тут застаўся. А яму-ж браткі мае блізка сто гадоў, самая пара ў раёк пайсьці, аб якім так міла штодня ўспамінае.
460
zopka10 октября 2022 г.ДАЧКА. Ну і дурань! Вось скажы мне: «Ты свабодная». I я не ведаю, што рабіць. А так лягчэй. Галоўнае — усё проста. Прыйдзеш у школу — настаўнік кажа: «Чытай гэта». Я і чытаю. Скажа: «Пісаць трэба гэта». Я і пішу. Як на вуліцы паводзіцца — таксама скажуць. А дома — мама. Зварыла крупнік — ем крупнік. Паслала купіць кока–кола — збегала. Класціся ў пасцель — лягла. А свабода — гэта што? Насуперак ці як? Думаць трэба, як над арыфметыкай.
37,6K
KastusSvyaty28 августа 2024 г.
Дачка (са слязамі). Ну так, ну так, ён ідыё–ёт… А ён так хацеў, так хацеў стаць прэзідэнтам… ці прэм’ер–міністрам. I стаў бы. А цяпер…
Дзед. Во цяпер–то ён напэўна стане. Толькі такія і становяцца…13,6K
xbohx5 июня 2016 г.Адным грошы самі ідуць у рукі, іншыя ж, і шукаючы, не знаходзяць. На ўсё трэба шчасце.
110K
KastusSvyaty28 августа 2024 г.Паглядзім, ці будзеш ты сыты сваёй праўдай. Голад навучыць і цябе лгаць. Шчыра і тэмпераментна будзеш хлусіць, калі жраць захочаш.03K
KastusSvyaty28 августа 2024 г.Сын. Так, я — злы! Без праўды людзі робяцца злыя! Нават добрыя людзі! Нават дзеці! Запомніце! Я не разумею! А вы адзін аднаго разумееце? Так! Я не разумею! I не магу зразумець! Не зра–зу–мею! Вы траціце сотні, дзесяткі мільярдаў долараў на вайну. З кім? З галоднымі, босымі, раздзетымі, з бед–ны–мі! У В’етнаме, Карэі, Конга, Егіпце… Замест таго, каб апрануць іх, накарміць. Мала таго, кожны долар там начынен дынамітам, і кожны такі долар разбурае там на сотні долараў дабра, якое мелі бедныя туземцы. Хіба гэта можна зразумець?!Читать далее02,8K
KastusSvyaty28 августа 2024 г.Сын. Што? Ужо сытыя? Вы ад мяне патрабуеце праўды. А мне ад вас? Нельга? Мне таксама трэба праўда. Мне яна больш патрэбна! Больш, як вам ад мяне! Я — маленькі,і мая хлусня маленькая. А вы вялікія. I ваша хлусня — аграмадная! Для мяне яна аграмадная. Запомніце! Самая вялікая хлусня — гэта хлусня маленькаму чалавеку. I вось я, маленькі чалавечак, пачаў шукаць вялікую праўду. Ісціну!02,1K