
Анатацыя абяцае «вострасюжэтны твор, прасякнуты духам авантурызму і ўзбагачаны любоўнай раманнай інтрыгай, запрашае чытача ў час паўстання 1863—1864 гадоў». Але твор пачынаецца незвычайна, з аповеду пра тое як чалавек седзючы ў клетцы пакусаў ваўкоў, якія знаходзілісь звонку і назіралі за чалавекам. Дзіўна і падобна на казку ці наогул на фэнтэзі. Толькі аўтар падыйшоў да справы хітра. Дастаткова напісаць: «Калі паважаны чытач лічыць вышэйапісаныя падзеі неверагоднымі, ён не памыляецца. Усе сумненні, што гэта прыдумкі, нацяжкі, незацугляная фантазія аўтара, - абсалютна правільныя. Так не было і не магло быць. Усё было зусім па-іншаму» і справа выпраўлена. Усё не так і ўсё не тое. Воўк па мянушцы Інсургент у сюжэце прысутнічае, але ён там не галоўны персанаж.
Сюжэт разгортваецца вакол антырасійскага паўстання 1863-1864 гадоў. Усё развіваецца паводле анатацыі: любоўная частка з падазрэннямі, рэўнасцю да зайздрасцю, частка з паўстаннем, яго арганізацыя, пачатак і развіццё, эпізадычна нават з'яўляецца Кастусь Каліноўскі. Яшчэ некалькі разоў аўтар яшчэ выкарыстоўвае прыём з падманам чытача. Да апісання поўнага разгрому і пакарання паўстанцаў у кнізе не даходзіць, ёсць згадкі аб пагрозе Сібір'ю, але чым яно завершылась і так вядома.
Спадзяюся, што настане такі час, калі аўтары свае творы аб войнах і паўстаннях будуць завяршаць словамі: «Калі паважаны чытач лічыць вышэйапісаныя падзеі неверагоднымі, ён не памыляецца. Усе сумненні, што гэта прыдумкі, нацяжкі, незацугляная фантазія аўтара, - абсалютна правільныя. Так не было і не магло быць. Усё было зусім па-іншаму».





































