
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
Анатацыя абяцае «вострасюжэтны твор, прасякнуты духам авантурызму і ўзбагачаны любоўнай раманнай інтрыгай, запрашае чытача ў час паўстання 1863—1864 гадоў». Але твор пачынаецца незвычайна, з аповеду пра тое як чалавек седзючы ў клетцы пакусаў ваўкоў, якія знаходзілісь звонку і назіралі за чалавекам. Дзіўна і падобна на казку ці наогул на фэнтэзі. Толькі аўтар падыйшоў да справы хітра. Дастаткова напісаць: «Калі паважаны чытач лічыць вышэйапісаныя падзеі неверагоднымі, ён не памыляецца. Усе сумненні, што гэта прыдумкі, нацяжкі, незацугляная фантазія аўтара, - абсалютна правільныя. Так не было і не магло быць. Усё было зусім па-іншаму» і справа выпраўлена. Усё не так і ўсё не тое. Воўк па мянушцы Інсургент у сюжэце прысутнічае, але ён там не галоўны персанаж.
Сюжэт разгортваецца вакол антырасійскага паўстання 1863-1864 гадоў. Усё развіваецца паводле анатацыі: любоўная частка з падазрэннямі, рэўнасцю да зайздрасцю, частка з паўстаннем, яго арганізацыя, пачатак і развіццё, эпізадычна нават з'яўляецца Кастусь Каліноўскі. Яшчэ некалькі разоў аўтар яшчэ выкарыстоўвае прыём з падманам чытача. Да апісання поўнага разгрому і пакарання паўстанцаў у кнізе не даходзіць, ёсць згадкі аб пагрозе Сібір'ю, але чым яно завершылась і так вядома.
Спадзяюся, што настане такі час, калі аўтары свае творы аб войнах і паўстаннях будуць завяршаць словамі: «Калі паважаны чытач лічыць вышэйапісаныя падзеі неверагоднымі, ён не памыляецца. Усе сумненні, што гэта прыдумкі, нацяжкі, незацугляная фантазія аўтара, - абсалютна правільныя. Так не было і не магло быць. Усё было зусім па-іншаму».

Гэта менавіта тая літаратура, якую варта зараз праходзіць у школе, каб вучні хаця б з мінімальнай цікавасцю ставіліся да беларускай літаратуры. Хоць гэта гістарычны раман, які апавядае нам пра 19 стагоддзе, але ён напісаны настолькі свежай і сучаснай мовай, што школьніку будзе не сумна чытаць. А часам прыйдзецца зазірнуць у слоўнік па некаторыя асабліва сакавітыя беларускія словы. Чаго толькі варты раздзел з апісаннем птушак! Нібыта ты чытаеш падручнік па захапляльнай арніталогіі
Гэты раман паказвае нам так званую "альтэрнатыўную" гісторыю паўстання 1863 г., аўтарскае бачанне яе. Ёсць у гэтым творы крыху ад постмадэрнізму: аўтар вядзе нейкую гульню з чытачом, перастаеш разумець, што прымаць дакладна, чаму верыць, а што не прымаць на веру. Нават храналагічна раман не паслядоўны, аўтар пастаянна скокае ў сваім аповедзе. Наварыч нібыта размаўляе з чытачамі, пастаянна звяртаецца да нас, задае пытанні.
Акрамя рэвалюцыйных настрояў, звязаных з падзеямі паўстання, у творы прысутнічае і невялікая рамантычная лінія. Але збольшага ўсё ж яна звязаная з рамантызацыяй дзейнасці паўстанцаў. Бо, як вядома:
"—Каго любіш?
—Люблю Беларусь.
—То ўзаемна!"
Пасля першага прачытання гэтага твору я была такая натхнёная, што паставіла найвышэйшы бал. Але другое прачытанне праз 3 гады апусціла мяне з нябёсаў на зямлю, так што адзнака крыху знізілася, што ні ў якім выпадку не змяншае вартасці гэтага твора.
Чытаць варта нават тым, хто не асабліва любіць гістарычныя раманы (як я).

«літоўскі воўк» аказаўся апатычным і недапечаным, што не замінае яму быць адным з найбольш вартых твораў апошняга часу, хоць скач, хоць плач

Галоўная зброя - не косы і не вілы, нават не стрэльбы, не штуцэры. Галоўная зброя - наша перакананасць у перамозе нашай ідэі.

Так і ў жыцці мусіць быць усё чысценька, падмецена, правільна, - думаў аканом. - Усё на сваіх месцах, да ладу... Любыя рэзкія рухі прыводзяць да беспарадку... Рэвалюцыя, бунт ёсць зменлівая форма хаосу... Эт, глупства. Толькі б здароўе.













