Отзывы о книге Літоўскі воўк
xbohx2 ноября 2016Гэта менавіта тая літаратура, якую варта зараз праходзіць у школе, каб вучні хаця б з мінімальнай цікавасцю ставіліся да беларускай літаратуры. Хоць гэта гістарычны раман, які апавядае нам пра 19 стагоддзе, але ён напісаны настолькі свежай і сучаснай мовай, што школьніку будзе не сумна чытаць. А часам прыйдзецца зазірнуць у слоўнік па некаторыя асабліва сакавітыя беларускія словы. Чаго толькі варты раздзел з апісаннем птушак! Нібыта ты чытаеш падручнік па захапляльнай арніталогіі
Гэты раман паказвае нам так званую "альтэрнатыўную" гісторыю паўстання 1863 г., аўтарскае бачанне яе. Ёсць у гэтым творы крыху ад постмадэрнізму: аўтар вядзе нейкую гульню з чытачом, перастаеш разумець, што прымаць дакладна, чаму верыць, а што не прымаць на веру. Нават храналагічна раман не паслядоўны, аўтар пастаянна скокае ў сваім аповедзе. Наварыч нібыта размаўляе з чытачамі, пастаянна звяртаецца да нас, задае пытанні.
Акрамя рэвалюцыйных настрояў, звязаных з падзеямі паўстання, у творы прысутнічае і невялікая рамантычная лінія. Але збольшага ўсё ж яна звязаная з рамантызацыяй дзейнасці паўстанцаў. Бо, як вядома: "—Каго любіш? —Люблю Беларусь. —То ўзаемна!"
Пасля першага прачытання гэтага твору я была такая натхнёная, што паставіла найвышэйшы бал. Але другое прачытанне праз 3 гады апусціла мяне з нябёсаў на зямлю, так што адзнака крыху знізілася, што ні ў якім выпадку не змяншае вартасці гэтага твора.
Чытаць варта нават тым, хто не асабліва любіць гістарычныя раманы (як я).
13 понравилось
3K

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым