Беларуская сучасная літаратура
idbhere
- 30 книг

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Гэтая кніга Аляксандра І. Бацкеля не стала такой загадкавай, як папярэдняя “Мімікрыя”. Малады празаік Сяргей Календа на той час публічна прызнаўся, што гэта ён напісаў “Мімікрыю” і стварыў пісьменніка Аляксандра І. Бацкеля. З новай кнігі можна даведацца і асобныя біяграфічныя падрабязнасці жыцця міфічнага празаіка. Ён жыве на хутары. Дом яму дастаўся ў спадчыну ад дзеда. Тут ён не проста бавіць час за півам і нешта клацае на сваім ноўтбуку, але заняўся фермерскай гаспадаркай, якая пачала яго карміць. У тым сэнсе, што не толькі можа з’есці морквіну з градкі, або накапаць бульбы на вячэру – частку ўраджаю, які вырасціў уласнымі рукамі на дзедавай зямлі, ён прадае на кірмашы. Бо беларускае пісьменства не прыносіць прыбытку, гэта хутчэй наркатычны занятык, які апісаў у сваёй кнізе “Мова” Віктар Марціновіч.
Такім чынам Бацкель амаль што прадказаў з'яўленне Горвата!
“Маёнтак рыбы” – гэта зборнік малой прозы. У невялікіх навэлках аўтар распавядае пра сваіх суседзяў, пра гасцей, якія наведваюць яго сядзібу, пра свае думкі. А разважае Бацкель пра ўсё – пра таямніцы сусвету, пра прыроду жахаў, пра прыкметы ўзросту і пра Веру, не тую, якая ёсць альбо няма ў чалавеку, а пра настаўніцу Веру Паўлаўну.
Найлепшымі сябрамі Бацкеля з’яўляюцца сабакі. Катоў ён не любіць, бо лічыць іх прадажнымі і нявернымі. Бо калі гаспадару кепска, то і яго сабаке кепска, а вось котцы ўсё роўна. Таму ён і не любіць котак.
У навэлцы “Нобель” аўтар дзеліцца сваімі адкрыццямі пра няўмольнасць лёсу, маўляў, усё ў жыцці выпадковае і ў тым ліку Нобель. Усё вырашае рулетка. Калі пашчасціць, выпадзе выйгрыш. Калі не, то выбачайце. І нават калі вы пішаце вершы лепш за Іосіфа Бродскага, гэта нічога не значыць. Усе пытанні да рулеткі. Выснову з гэтых развагаў аўтар зрабіў наступную: “паўсюль існуе чалавечы фактар, паўсюль пануе чалавечая суб’ектыўнасць, і я даўно ўжо змірыўся з тым, што маіх нобелеўскіх прэтэндэнтаў ніколі не абірюць і маіх любімых пісьменнікаў ніколі не дадрукоўваюць, нават беларускіх.”
Вось і самому Бацкелю не далі Гедройца! Такая вось фіговая рулетка.
У навэлцы “Нобель”, па-мойму, разгадка – і з’яўлення на свет Бацкеля, і пераезда аўтара са сталіцы на хутар, і нетаропкай, сузіральнай апавядальнасці гэтай кнігі. Калі ў “Мімікрыі” было шмат мітрэнгі, нерваў і нейкіх бязладных пошукай ідэальнага. Дык "Маёнтак рыбы” – гэта перадусім назіранні за дробным і неістотным, што атачае кожнага чалавека. Без спадзявання на што-кольвечы.

Фух, першае знаёмства з творчасцю Бацкеля прайшло паспяхова, дарэмна баялася. Для тых, хто не знаёмы з асобай гэтага аўтара, раскажу, што гэта псеўданім пісьменніка Сяргея Календы. Аднак, Бацкель — даволі самастойная творчая асоба. Ён скончыў гістфак БДУ і цяпер жыве на вёсцы ў хаце, якая засталася яму ў спадчыну. Там ён піша свае творы ўдалечыні ад цывілізацыі.
Усяго з-пад пяра Бацкеля выйшла 4 кнігі: “Мімікрыя”, “Маёнтак Рыбы”, “Яблыневы маёнтак”, “Квадратурынавы маёнтак”. Тры апошнія звязаныя між асобай асобай аўтара і пражываннем на сялібе. У іх ён дзеліцца сваімі думкамі на розныя тэмы, адтуль можна даведацца шмат пра яго біяграфію. “Маёнтак Рыбы” — зборнік малой прозы. Гэта афіцыйнае апісанне. Але ж насамрэч гэтая кніга — зборнік назіранняў за жыццём у самых розных яго праявах. Ад адносінаў да сабак і котак да глыбокіх філасофскіх роздумаў.
Кніга напоўнена такімі дробязямі, на якія ў звычайным жыцці ты можаш не звярнуць увагу, але вось, чытаеш пра гэта ў кнізе і думаеш: “А дакладна, так і ёсць!” Некаторыя рэчы вельмі банальныя і простыя, а некаторыя прымушаюць адкласці кнігу і падумаць.
Вельмі сумна, што кніга зусім не вычытаная, процьма як памылак, так і абдруковак. А гэта заўжды крыху псуе агульнае ўражанне ад кнігі. Спадзяюся, што дзве наступныя ў гэтым плане будуць лепш. Таму з задавальненнем працягну знаёмства з творчасцю Бацкеля.

творчасьць — рэч адносная і мае процьму тлумачэньняў, бо для кожнага займацца творчасьцю — гэта па-рознаму, і на зямлі не існуе двух творцаў, якія б аднолькава падыходзілі да сваёй справы.

хвароба альбо ламае чалавека. альбо надае яму моцы і вучыць глядзець на сьвет вачыма, на якія быццам бы надзелі акуляры з патрэбнымі дыёптрыямі: сьвет набліжаецца да нас, і праз кожную павялічаную рэч мы можам бачыць саміх сябе.

у кожнага ёсьць сваё пекла, якое перад вачыма, нават калі мы заплюшчваем іх і сьпім, гэтая рэч нікуды не зьнікае і толькі глыбей чапляецца за нашыя мары, памкненьні і жаданьні, робячы нас рабамі.