Мои книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
творчасьць — рэч адносная і мае процьму тлумачэньняў, бо для кожнага займацца творчасьцю — гэта па-рознаму, і на зямлі не існуе двух творцаў, якія б аднолькава падыходзілі да сваёй справы.
хвароба альбо ламае чалавека. альбо надае яму моцы і вучыць глядзець на сьвет вачыма, на якія быццам бы надзелі акуляры з патрэбнымі дыёптрыямі: сьвет набліжаецца да нас, і праз кожную павялічаную рэч мы можам бачыць саміх сябе.
у кожнага ёсьць сваё пекла, якое перад вачыма, нават калі мы заплюшчваем іх і сьпім, гэтая рэч нікуды не зьнікае і толькі глыбей чапляецца за нашыя мары, памкненьні і жаданьні, робячы нас рабамі.
прагрэс рухаецца за кошт чалавечай ляноты.
Самая цяжкая стомленасьць надыходзіць ад таго, калі нічога ня робіш.
выходныя — гэта суцэльнае вар'яцтва. выходныя прыдумалі, каб стамляцца ад адпачынку...
котка — гэта эгаістычная здрадніца, якая будзе муркатаць толькі дзеля карысьці.
страта часу, найвялікшая страта часу — гэта жанчына. ты можаш быць кім заўгодна, рабіць што заўгодна, імкнуцца да любых вяршыняў, але заўсёды знойдзецца жанчына, дзеля якой захочацца грэбаваць любымі правіламі і асабліва сваімі асабістымі плянамі й імкненьнямі.
некаторыя фобіі й асабліва няёмкасьці самі па сабе прыціраюцца, і ня трэба іх баяцца, і ня трэба іх пазбаўляцца, і ня трэба іх хаваць, усё само па сабе зьнікне.