Маёнтак рыбы
Аляксандр І. Бацкель
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Аляксандр І. Бацкель
0
(0)

Фух, першае знаёмства з творчасцю Бацкеля прайшло паспяхова, дарэмна баялася. Для тых, хто не знаёмы з асобай гэтага аўтара, раскажу, што гэта псеўданім пісьменніка Сяргея Календы. Аднак, Бацкель — даволі самастойная творчая асоба. Ён скончыў гістфак БДУ і цяпер жыве на вёсцы ў хаце, якая засталася яму ў спадчыну. Там ён піша свае творы ўдалечыні ад цывілізацыі.
Усяго з-пад пяра Бацкеля выйшла 4 кнігі: “Мімікрыя”, “Маёнтак Рыбы”, “Яблыневы маёнтак”, “Квадратурынавы маёнтак”. Тры апошнія звязаныя між асобай асобай аўтара і пражываннем на сялібе. У іх ён дзеліцца сваімі думкамі на розныя тэмы, адтуль можна даведацца шмат пра яго біяграфію. “Маёнтак Рыбы” — зборнік малой прозы. Гэта афіцыйнае апісанне. Але ж насамрэч гэтая кніга — зборнік назіранняў за жыццём у самых розных яго праявах. Ад адносінаў да сабак і котак да глыбокіх філасофскіх роздумаў.
Кніга напоўнена такімі дробязямі, на якія ў звычайным жыцці ты можаш не звярнуць увагу, але вось, чытаеш пра гэта ў кнізе і думаеш: “А дакладна, так і ёсць!” Некаторыя рэчы вельмі банальныя і простыя, а некаторыя прымушаюць адкласці кнігу і падумаць.
Вельмі сумна, што кніга зусім не вычытаная, процьма як памылак, так і абдруковак. А гэта заўжды крыху псуе агульнае ўражанне ад кнігі. Спадзяюся, што дзве наступныя ў гэтым плане будуць лепш. Таму з задавальненнем працягну знаёмства з творчасцю Бацкеля.