Маёнтак рыбы
Аляксандр І. Бацкель
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Аляксандр І. Бацкель
0
(0)

Гэтая кніга Аляксандра І. Бацкеля не стала такой загадкавай, як папярэдняя “Мімікрыя”. Малады празаік Сяргей Календа на той час публічна прызнаўся, што гэта ён напісаў “Мімікрыю” і стварыў пісьменніка Аляксандра І. Бацкеля. З новай кнігі можна даведацца і асобныя біяграфічныя падрабязнасці жыцця міфічнага празаіка. Ён жыве на хутары. Дом яму дастаўся ў спадчыну ад дзеда. Тут ён не проста бавіць час за півам і нешта клацае на сваім ноўтбуку, але заняўся фермерскай гаспадаркай, якая пачала яго карміць. У тым сэнсе, што не толькі можа з’есці морквіну з градкі, або накапаць бульбы на вячэру – частку ўраджаю, які вырасціў уласнымі рукамі на дзедавай зямлі, ён прадае на кірмашы. Бо беларускае пісьменства не прыносіць прыбытку, гэта хутчэй наркатычны занятык, які апісаў у сваёй кнізе “Мова” Віктар Марціновіч.
Такім чынам Бацкель амаль што прадказаў з'яўленне Горвата!
“Маёнтак рыбы” – гэта зборнік малой прозы. У невялікіх навэлках аўтар распавядае пра сваіх суседзяў, пра гасцей, якія наведваюць яго сядзібу, пра свае думкі. А разважае Бацкель пра ўсё – пра таямніцы сусвету, пра прыроду жахаў, пра прыкметы ўзросту і пра Веру, не тую, якая ёсць альбо няма ў чалавеку, а пра настаўніцу Веру Паўлаўну.
Найлепшымі сябрамі Бацкеля з’яўляюцца сабакі. Катоў ён не любіць, бо лічыць іх прадажнымі і нявернымі. Бо калі гаспадару кепска, то і яго сабаке кепска, а вось котцы ўсё роўна. Таму ён і не любіць котак.
У навэлцы “Нобель” аўтар дзеліцца сваімі адкрыццямі пра няўмольнасць лёсу, маўляў, усё ў жыцці выпадковае і ў тым ліку Нобель. Усё вырашае рулетка. Калі пашчасціць, выпадзе выйгрыш. Калі не, то выбачайце. І нават калі вы пішаце вершы лепш за Іосіфа Бродскага, гэта нічога не значыць. Усе пытанні да рулеткі. Выснову з гэтых развагаў аўтар зрабіў наступную: “паўсюль існуе чалавечы фактар, паўсюль пануе чалавечая суб’ектыўнасць, і я даўно ўжо змірыўся з тым, што маіх нобелеўскіх прэтэндэнтаў ніколі не абірюць і маіх любімых пісьменнікаў ніколі не дадрукоўваюць, нават беларускіх.”
Вось і самому Бацкелю не далі Гедройца! Такая вось фіговая рулетка.
У навэлцы “Нобель”, па-мойму, разгадка – і з’яўлення на свет Бацкеля, і пераезда аўтара са сталіцы на хутар, і нетаропкай, сузіральнай апавядальнасці гэтай кнігі. Калі ў “Мімікрыі” было шмат мітрэнгі, нерваў і нейкіх бязладных пошукай ідэальнага. Дык "Маёнтак рыбы” – гэта перадусім назіранні за дробным і неістотным, што атачае кожнага чалавека. Без спадзявання на што-кольвечы.