
Ваша оценкаРецензии
Morra4 декабря 2013 г.Читать далееЖизнь Саломеи - готовый сценарий для многосерийного сериала. Кроме стандартных вех биографии здесь вам и путешествия по дальним странам, и разного рода приключения (название не врёт) - в родном Новогрудке, в плену балканских разбойников, в глухой деревеньке в Прибалтике, в стольном граде Вене, при дворе российской императрицы, во дворце турецкого паши... Какие места, какие обстоятельства! Куда там глобализации до простой женщины XVIII века. Сорваться с насиженного места в Петербург, чтобы просить за пленных турок - это вам не путёвка all inclusive. С мужиками только не везло - то обманут, то обворуют, то отравить попытаются. Впрочем, первый муж сделал и благое дело - научил юную жену (в 14 лет замуж выдали) лекарскому искусству, благодаря чему Саломея стала первой женщиной-врачом Речи Посполитой и блестящим окулистом, способным лечить катаракту. Вот тут у меня зашевелились сомнения, но как бы там ни было, в списке пациентов Саломеи значатся такие личности, что сомневаться в её талантах особо не приходится - сёстры турецкого султана, русская императрица Анна Иоанновна, князь Михаил Радзивилл.
Кроме увлекательности, "Авантюры..." содержат потрясающе интересный материал о повседневной жизни и представлениях середины XVIII века, когда тёмные века уже ушли, а просвещение ещё не осветило окрестности. Начну с того, что любопытна сама речь, пересыпанная иностранными словечками ("апрэхензія", "даць рэспонс" и др.). Баек и суеверий - полным-полно. И это при том, что пишет образованная и умная женщина. То у неё раскольники младенцев убивают, то голые кочевники-арабы промелькнут, то пророк Мухаммед турком окажется, то ещё какое непотребство случится. Религиозные вопросы Саломею вообще волнуют - она полемизирует с представителями всех религий, отстаивая собственную правоту, хотя при этом достаточно честна, чтобы симпатизировать туркам-мусульманам и замечать недостатки католичества. К примеру, сравнивая хадж в Мекку у мусульман и паломничество в Иерусалим у христиан, с грустью отмечает, что особого рвения христиане не проявляют. Кстати, с Иерусалимом как раз и связаны последние сведения про Саломею - она отправилась в священный город и больше её никто не видел.
К пересказываемым Саломеей околоисторическим байкам у меня доверия никакого (одни ляпы, неточности и принцип "сарафанного радио"), но зато крайне интересны бытовые зарисовки, которые порой вносят некоторые коррективы в уже сложившиеся представления. Скажем, царский двор всегда видится чем-то роскошным, а Саломея упоминает о том, что, служа российской императрице, она делила комнату с семью фрейлинами. Вот вам и женская общага в царских палатах. Или, скажем, описывая достойных и положительных мужчин, обязательно добавляет такую характеристику, как трезвость.
Ну и очень обидно, что обрывается рукопись на самом интересном - на байках про "крывасмокаў".
24817
Wineta15 июля 2022 г.Читать далееИнтересный роман-мемуары, язык приятный, живой, истории динамичные, запоминающиеся. Сама личность авторки привлекает внимание: первая женщина-врач в Речи Посполитой, окулистка, родом из Беларуси, из околиц Новогрудка. Очень хотелось поближе познакомиться с ней и методами ее лечения. С первым вариантом книга справляется на все 100% и даже больше: помимо жизненного пути Соломеи Регины и ее авантюр, финансовых взлетов и падений, многое рассказывается про Турцию, Стамбул, различных князей, других власть имущих личностей, рассматриваются даже вопросы религии (ислам, иудаизм, христианство), описываются красоты и роскошества, увиденные автором. В общем, интересное и во многом познавательное чтение. Секретов ее врачевательского успеха здесь практически нет, на эту тему была написана (?) другая книга, которая, к сожалению, не сохранилась. Печально, мне эти аспекты, вероятно, были бы даже более интересны, чем то, что отражено в этой книге...
15507
Irina_Tripuzova6 февраля 2017 г.Нататкі белагаловай лекаркі
Я таму карысталася поспехам у людзей, што па-чалавечы абыходзілася з імі, і вельмі імкнулася, каб дасканала сваё рамяство веедаць...Читать далееСапраўдная шукальніца прыгодаў, зусім не горш за Анжэліку-Марыяну-Катрын, прытым што яны прыдуманыя, а Саламея Русецкая-Пільштынова — рэальная асоба.
Не ўтрыманка, а наадварот — прафесіянал, захоплены сваёй працай. Зарабляла грошы не толькі на сябе, але і на дзяцей, і на мужоў. Не баялася падарожнічаць па розных гарадах і краінах, ад Стамбула да Пецярбурга. Не баялася эксперыменціраваць у лекарстве: бралася лячыць нават тыя хваробы, аб якіх мала ведала, "спадзеючыся на Пана Бога". Магла дабіцца да любой асобы — ад султана да імператрыцы. І ніколі не пакідала сяброў у бядзе:
Я мела натуру ад Бога дадзеную, што за дробязь, калі ад каго слова добрае чула альбо кавалак хлеба ў хаце іх ела, дык ужо да смерці за гэта доўг мела.З мужамі ў Саламеі былі своеасаблівыя адносіны. Ва ўсялякім разе, ціхмянай жонкай. якая "за мужам", яе ніяк не назавеш.
Для свайго першага спадарожніка жыцця лекара Гальпіра Саламея была і вучаніцай, і канкурэнткай, і ўласным доктарам.
Другі раз выйшла замуж за ваеннапалоннага немца, якога выкупіла ў туркаў. Юзаф Пільштын разважыў, чым шукаць выкуп цяпер ужо для Саламеі, лепей з ёю ажаніцца. А ажаніўшыся, праматаў усе яе грошы, да і ўвогуле не цырымоніўся:
Параю табе, мая жонка, як ад усіх бед і нястач пазбавіцца. Купі сабе за тры грошы аршэніку і атруціся...Трэці шлюб, калі гаварыць па-сучаснаму, быў грамадзянскі, незарэгістраваны. "Амарант" аказаўся альфонсам і прагуляў маёмасць Саламеі. Больш таго, з-за яго адзін з яе сыноў памёр, другі — пасварыўся з маці.
На рэлігію, гістарычныя падзеі і гістарычных асоб погляд у Саламеі даволі наіўны, але тым ён і цікавы.
Дарэчы, белагаловая лекарка — яшчэ адзін прыклад таго, што няма прарока ў сваёй Айчыне. Калі ў замежжы яна зарабляла добрыя грошы, то на радзіме яе звычайна падманвалі і абіралі.
14888
mbazulko17 февраля 2018 г.Читать далееГэтая кніга - зборнік апавяданняў пра сітуацыі, якія здараліся з галоўнай гераіняй (самой аўтаркай), а таксама з людзьмі, якія былі вакол яе. Праз усе гэтыя апавяданні праходзіць сюжэтная лінія - вандроўкі лекаркі Саламеі Пільштыновай і яе асабістыя сямейныя праблемы.
Не хачу пісаць шмат, таму што я не прафесійны крытык, а радавы чытач, які атрымаў хоць і невялікае, але задавальненне ад чытання гэтага твора. Дарэчы скажу, што крытыкі лічаць твор унікальным і надта важным для беларускай (а таксама польскай і літоўскай) літаратуры.
Пра сюжэт
Саламея Пільштынова - бязродная шляхцянка, якая па прыкладзе свайго першага мужа доктара і сама вучыцца лячыць людзей. Атрымліваецца ў яе гэта добра. Найбольшую славу Саламея атрымлівае за лячэнне вачэй. Неўзабаве першы муж памірае, і наша лекарка з дачкой пачынаюць самастойнае жыццё. Праз некаторы час на шляху Саламеі сустракаецца мужчына, якога яна выкупае з палону і за якога выходіць замуж, хоць на гэта няма ні адной прычыны. Што атрымалася з гэтай авантуры, знойдзеце ў творы. Спойлер: нічога добрага. Трэцім мужчынам у жыцці Пільштыновай таксама становіцца ненадзейны малодшы за яе гуляка. Але пра падрабязнасці гэтага саюза таксама пісаць тут не буду.Пра лірычнага героя
Лірычны герой твора - сама аўтарка, але я не лічу, што гэты раман аўтабіяграфічны. Растлумачу сваю пазіцыю: наўрад ці можна быць такой дурніцай! Саламея жаласлівая, разважлівая, адносіцца да людзей з дабрынёй, але надта даверлівая. Яна верыць тым, хто падманваў яе ўжо не раз і не два, хто абкрадаў яе, і нават тым, праз каго пакутвалі яе дзеці.Гераіня гэтага рамана не можа сядзець на адным месцы. Яна наведвае розныя краіны, каб знайсці там шчасце, таму што, як прызнавалася сама, у Рэчы Паспалітай зрабіць гэтага не можа: заўсёды нешта ці нехта перашкаджае.
Пра прыгоды
На вашым месцы я б не стала браць на веру ўсё тое, пра што расказвае нам аўтар "Авантур...". Да, у творы можна знайсці шмат знакамітых асоб, але тое, пра што гаворыць Саламея, - гэта больш плёткі і фантазія аўтаркі.Пра традыцыі
Я ўпэўнена, што вельмі шмат апісаных сітуацый - гэта сарказм і высмейванне традыцый і законаў, якія існавалі ў 18 веку ў тых краінах, якія Саламея Пільштынова наведвала. Аўтар паказала, што чыноўнікі падманваюць і крадуць, а жонкі і мужы здраджваюць адзін аднаму, хоць па закону гэтага рабіць нельга. Выходзяць замуж па рэкамендацыі бацькоў, жэняцца па разліку, ілгуць, за грошы гатовы прадаць і родную маці... Сябры могуць забыцца на цябе, а малазнаёмыя людзі - праявіць міласэрднаць. Людзі не змяніліся, адным словам :)Асобна адзначу, што аўтар дастаткова падрабязна расказала пра рэлігійныя, шлюбныя, грамадска-палітычныя традыці розных краін у той час. Таксама варта сказаць пра гумар у творы. Але ёсць у тэксце вельмі шмат незразумелых слоў. Іх тлумачэнне прыведзена ў канцы кнігі.
Пра мае агульныя ўражанні
Вырашыла купіць гэтую кнігу адразу, як заўважыла яе ў кнігарні. Ва ўніверы на першым курсе мы павінны былі самастойна чытаць твор, але я тады толькі пачала. Выкладчык добра адгукаўся пра "Авантуры...". Было сорамна, што не чытала, і зацікаўленасць была.Кніга цікавая, але, на мой погляд, перапоўненая гэтымі гісторыямі і авантурамі. Для даследчыкаў, магчыма, гэта плюс. А мне пачало надакучваць. Часам хацелася спаць. Таму чытала доўга, напрыканцы нават няўважліва. Прызнаюся: наўрад ці я буду перачытваць гэту кнігу. Але аўтару, як кажуць, рэспект. Таму што немагчыма не заўважыць, што яе кніга і праўда вартая таго, каб яе прачытаць і нават зрабіць пэўныя вынікі для свайго ўласнага жыцця!
121,8K
