Авантуры майго жыцця
Саламея Пільштынова-Русецкая
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Саламея Пільштынова-Русецкая
0
(0)

Сапраўдная шукальніца прыгодаў, зусім не горш за Анжэліку-Марыяну-Катрын, прытым што яны прыдуманыя, а Саламея Русецкая-Пільштынова — рэальная асоба.
Не ўтрыманка, а наадварот — прафесіянал, захоплены сваёй працай. Зарабляла грошы не толькі на сябе, але і на дзяцей, і на мужоў. Не баялася падарожнічаць па розных гарадах і краінах, ад Стамбула да Пецярбурга. Не баялася эксперыменціраваць у лекарстве: бралася лячыць нават тыя хваробы, аб якіх мала ведала, "спадзеючыся на Пана Бога". Магла дабіцца да любой асобы — ад султана да імператрыцы. І ніколі не пакідала сяброў у бядзе:
З мужамі ў Саламеі былі своеасаблівыя адносіны. Ва ўсялякім разе, ціхмянай жонкай. якая "за мужам", яе ніяк не назавеш.
Для свайго першага спадарожніка жыцця лекара Гальпіра Саламея была і вучаніцай, і канкурэнткай, і ўласным доктарам.
Другі раз выйшла замуж за ваеннапалоннага немца, якога выкупіла ў туркаў. Юзаф Пільштын разважыў, чым шукаць выкуп цяпер ужо для Саламеі, лепей з ёю ажаніцца. А ажаніўшыся, праматаў усе яе грошы, да і ўвогуле не цырымоніўся:
Трэці шлюб, калі гаварыць па-сучаснаму, быў грамадзянскі, незарэгістраваны. "Амарант" аказаўся альфонсам і прагуляў маёмасць Саламеі. Больш таго, з-за яго адзін з яе сыноў памёр, другі — пасварыўся з маці.
На рэлігію, гістарычныя падзеі і гістарычных асоб погляд у Саламеі даволі наіўны, але тым ён і цікавы.
Дарэчы, белагаловая лекарка — яшчэ адзін прыклад таго, што няма прарока ў сваёй Айчыне. Калі ў замежжы яна зарабляла добрыя грошы, то на радзіме яе звычайна падманвалі і абіралі.
Комментарии 1
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.