
Ваша оценкаЖанры
Книга из цикла
"Верамейкаўская хроніка", пенталогія аб Вялікай Айчыннай вайне
Рейтинг LiveLib
- 517%
- 442%
- 333%
- 20%
- 18%
Ваша оценкаРецензии
Аноним23 июня 2016 г.Калі ў кнізе Івана Чыгрынава вісіць стрэльба, то... яна проста вісіць.
Читать далееДа сённяшняга з творчасцю Івана Чыгрынава пазнаёміцца неяк не давялося, таму было вырашана неўзабаве выправіць сітуацыю. Была здзіўлена, што ў спадчыну, акрамя апавяданняў і п'ес, пісьменнік пакінуў цэлую пенталогію. Ого!
З першай кнігі пенталогіі я і пачала.
"Плач перапёлкі" - раман, датаваны 1970-м годам. Дзеянне адбываецца ў вёсцы Верамейкі (часам перамяшчаецца ў суседнія вёскі) ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны. Захопнік набліжаецца, народ хвалюецца і думае, што рабіць з ураджаем і калгаснай маёмасцю. Да таго ж выйшла дырэктыва Сталіна наконт гэтай самай маёмасці: або схаваць, або знішчыць - абы ворагу нічога не дасталося.
Дачытаўшы прыкладна да гэтага моманту, я зразумела, што мала што зразумела, ужо стамілася і хачу здаць кнігу ў бібліятэку.
Чаму?- Вельмі расцягнуты сюжэт. Доўгія апісанні дзеянняў, вобразаў, часам нават недарэчныя, пры дапамозе кароценькіх, простых сказаў. Раздражняе.
- Дастаткова шмат рэплік, якія не нясуць ніякай інфармацыі, а толькі займаюць месца ў кнізе (можа, так было задумана?). Бывае, пасля размовы герояў, дыялог пераказваецца-тлумачыцца чытачу. Хм, дзякуй!
- Рэплікі занадта часта суправаджаюцца фразамі "ён сказаў", "а ён адказаў", "тады ён сказаў, а потым дадаў". Дзіўнаваценька.
- Мова аўтара даволі складаная. Складваецца ўражанне, што імкнуўся, каб было "па-вясковаму", але перастараўся. Некаторых слоў няма ні ў якіх слоўніках, у тым ліку дыялагічных.
- Вялікая колькасць персанажаў, у прыватнасці эпізадычных, якія нічога не вырашаюць, таму не запамінаюцца.
- Рэдактарам вялізная двойка з мінусам! Як у адным невялічкім абзацы могуць па 4-6 разоў паўтарацца адны і тыя ж словы і нават выразы?
Кнігу я прымусіла сябе дачытаць, але гэта было доўга, сумна, складана. Пенталогію дачытваць не планую, па крайняй меры, у найбліжэйшы час. З'явілася думка, што, магчыма, калі б гэта быў не раман, а п'еса, усё выглядала б эфектней. І вялікая колькасць персанажаў, і іх сакавітыя рэплікі, якія часта проста псаваліся аўтарскімі рэмаркамі, на сцэне былі б дарэчы!
Як відаць, з раманам мае адносіны не склаліся, таму "прывет, апавяданні!"
Апавяданне "Бульба" (1963) займае 6 старонак папяровай кнігі. Апісваецца адзін дзень з ваеннага жыцця. Героі твора: мы (лірычны герой і яго сябры-падлеткі) і чорныя артылерысты. Яны разам сядзяць ля вогнішча, нехта размаўляе, нехта сядзіць асобна - хто чым заняты. Да хлопчыкаў падыходзіць Чорны артылерыст, даведваецца, што ў аднаго з іх няма шапкі. Тады ён спакойненька сабе заве свайго падначаленага і прымушае яго аддаць шапку, якую той вязе сыну. "Бедны чалавек!" - падумала я, а крытыка падказвае мне, што ён адмоўны герой, бо не хацеў дзяліцца, скупярдзяй і эгаіст! А начальнічак добры і шчодры, думае пра іншых, неабыякавы да чужой бяды. Дык што ж ты сваю шапку не аддаў-та?
Далей паміж вайскоўцамі ідзе гаворка пра найсмачнейшую бульбу ў свеце - беларускую - пра мары пакаштаваць яе зноў. Падлеткі плануюць яе запекчы заўтра, "але старшы лейтэнант не прыйшоў..." Гэта фінал твора. Трагічны, але чамусьці не сумна.
Ці не таму, што на працягу ўсяго чытання мая ўвага адцягвалася на падлічыцьколькіугэтымабзацы_паўтораў. Ну, што гэта такое! На першай старонцы ў адным невялікім абзацы 4 разы слова "мы". А як вам такі сказ?
Вогнішча наша дыміла, часам да вогнішча падбягалі салдаты.Далей слова "Сідараў" не проста паўтараецца, а нават стаіць адно над адным у розных радках.
Сідараў
Сідараў
Сідараў
Сідараў...
На 1,5 старонкі - та-дам! - 16 разоў!Такім чынам, уражанні ад кнігі не самыя добрыя, мякка кажучы. Прычынамі могуць быць і мая прыдзірлівасць-пераборлівасць, і, магчыма, няправільны выбар "свайго" жанру аўтарам (гэта выключна ІМХО, і я планую зазірнуць у бібліятэку па п'есы Івана Гаўрылавіча), і рэдактарскія недапрацоўкі (НЕДАНЕДАНЕДАпрацоўкі!!!)
Вельмі спадзяюся, што мае ўражанні не супадаюць з вашымі, а Іван Чыгрынаў, між іншым, Народны пісьменнік Беларусі, - проста крышачку не мой аўтар.
72,8K
Цитаты
Аноним23 июня 2016 г.Я от думаю цяпера, дак неяк ажно дзіўна размешчана ета Беларусь наша, бытта Гасподзь знарок яе паклаў так. Усе праз нас вайной ходзяць, усё праз нас. Здаецца, каб хто перанёс яе ў другое месца, дык і нам бы па-другому жылося. А зямля харошая, можа, нават лепшая за рай той.
11,8K
Аноним22 июня 2016 г.Аднак жа здавён лічылася: дзе многа этыкету, там небагата шчырасці, бо ад сабак, апрача блох, нічога не набярэшся. А фашысты -- тыя ж сабакі.
1852
Подборки с этой книгой

Оранжевое настроение
Virna
- 1 734 книги

Школьная бібліятэка / Школьная библиотека (Беларусь)
zlobny_sow
- 264 книги

Белорусский роман
MUMBRILLO
- 33 книги

Книги с "птичьими" названиями
NecRomantica
- 230 книг

Беларуская проза ХХ стагоддзя
Feminna
- 25 книг
Другие издания


























