
Ваша оценкаЦитаты
Dzmuchaviec23 июня 2016 г.Я от думаю цяпера, дак неяк ажно дзіўна размешчана ета Беларусь наша, бытта Гасподзь знарок яе паклаў так. Усе праз нас вайной ходзяць, усё праз нас. Здаецца, каб хто перанёс яе ў другое месца, дык і нам бы па-другому жылося. А зямля харошая, можа, нават лепшая за рай той.
11,8K
Dzmuchaviec22 июня 2016 г.Аднак жа здавён лічылася: дзе многа этыкету, там небагата шчырасці, бо ад сабак, апрача блох, нічога не набярэшся. А фашысты -- тыя ж сабакі.
1852
Dzmuchaviec23 июня 2016 г.Сёння перапёлка, няйначай, плакала – ці то гняздзечка яе разбурыў хто, ці яшчэ якая бяда прымусіла агалошваць тугой наваколле, але замест звычайнага спеву чуўся плач…
0392
Dzmuchaviec22 июня 2016 г.Перапёлка, трасцяно гняздзечка,
залато яечка,
перапёлка!
Перапёлка, пастушкі пагоняць,
гняздзечка разбураць,
перапёлка!0323
Dzmuchaviec22 июня 2016 г.калі птушкі так плачуць са свайго гора, то як жа тады павінны галасіць людзі, у якіх гора наогул бывае незраўнана больш, а цяпер дык і зусім цераз край?
0291
Dzmuchaviec22 июня 2016 г.урэшце, нельга ўсё зводзіць да неразумнай мудрасці - абы месяц свяціў, а зоркі - як хочуць.
0257
