
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Ваша оценка
Ваша оценка
Першая кніга Віктара Марціновіча на беларускай мове. І напэўна першая беларускамоўная кніга, якую я прачытаў за апошні год.
Што я магу сказаць пра гэты твор? Так, ён больш дрэнны чым "Паранойя". У першую чаргу таму, што напісаны на беларускай мове. Відаць, што аўтару даволі цяжка пісаць. Сустракаюцца вельмі цяжкія, немілагучныя выразы. Сустракаюцца сказы, якія пачынаеш чытаць, а ў канцы ўжо немгчыма ўспомніць, аб чым гаварылася ў пачатку. Так, мова сапраўдны ў кніге слабая.
Што тычыцца сюжэту, то ён закручаны вакол сябе ж. Нават канцоўка тут не адна, а некалькі. І кожны чытач сам можа выбраць тую канцоўку, якая больш падабаецца менавіта яму.
Што тычыцца дрэнных рэцэнзій, то не звяртайце на іх увагу. На жаль значная частка рэцэнзій напісана з-за агульных адносінаў менавіта да асобы Марціновіча, а не літаратурнай цэннасці "Сцюдзёнага выраю".

Чего уж скрывать, первая половина романа чуть ли не до слёз растрогала сентиментального Робеспьера (кивок в сторону соционики), ещё не успевшего забыть юные годы бескомпромиссной борьбы с несправедливостью в одной отдельно взятой стране. Родной язык, пусть и ломаный, но живой, воспринимался легко, в образе Насты прослеживались черты половины знакомых "змагарак", а типичный американец John Willow, в процессе непродолжительного общения с эксцентричной перелётной птицей превратившийся в Яна Вярбіцкага, очень напоминал ни с того ни с сего прозревшего среднестатистического беларуса, ещё вчера самого себя считавшего осиротевшим младшим братом.
В таком вполне романтическом, сдобренном турецким колоритом ключе роман и мог бы продолжаться, но тут место действия переносится в почти белорусскую Вильню, где и без того близкая к фантастике история окончательно теряет связь с реальностью. Хватает маразма на родине Марка Шагала, но операция белорусских "спецслужб", спланированная в лучших традициях Ми-6 с целью поимки беглой лесбиянки (несомненно очень важная для нагнетания страстей деталь) Насты и охватившая три части света вызывает ассоциации не столько с реалиями общественно-политической жизни родины, сколько с пожелтевшими ресурсами вроде "Хартии". Именно там, а не в интеллектуальном "Архэ", стоило публиковать Джону свою историю - аудитория была бы намного шире.
Переход утопичной истории обретения себя в беспросветную оруэлловсую антиутопию не удался, по прочтении же остаётся лишь один вопрос: "А был ли мальчик?" Времени, потраченного на столь редко встречающуюся белорусскоязычную поп-прозу, не жаль, но о том, стоит ли уделять внимание "Паранойе" и возможным будущим творениям Мартиновича-писателя, придётся призадуматься.

Пакуль чытала раман, у галаве роілася шмат розных думак. І вось зараз я гляджу пустымі вачыма ў пусты ж экран і разумею, што распавесці штосьці пэўнае ды зразумелае пра "Сцюдзёны вырай" бадай што немагчыма - занадта асабістая, нават інтымная атрымаецца гутарка.
"Сцюдзёны вырай" - гэта раман для беларусаў і аб беларусах, раман, які будзе сапраўды зразумелы, здаецца, невялічкаму колу людзей. Таму не дзіва, што Віктар Марціновіч наўпрост выкінуў тэкст у сеціва - няхай гуляе, свайго чытача знойзде. Раман напісаны не дзеля грошаў ці славы, а ад сэрца, хаця пры гэтым відавочна добра сканструяваны. Так, ён у нечым наіўны (як, дарэчы, і "Мова") з усімі гэтымі кардонымі падпольнымі змагарамі і спецслужбамі, светлымі думкамі-марамі пра Радзіму, якую хаваеш у сэрцы, болем ад таго, як разбураюцца велічныя маёнткі, як знікае памяць пра знакамітых асобаў, як лепшыя заўжды апынаюцца недзе далёка, каб узбагачаць сваімі ведамі, сваім талентам Францыю, Польшчу ці Чылі. Але гэтая наіўнасць увогуле ўласціва бел.літу, такая нацыянальная асаблівасць. Так, навакольны свет у рамане выглядае вельмі змрочна, паранаідальна. Нават калі ўзгадаць падзеі, па слядах якіх раман і быў напісаны. Але ж мы прызвычаіліся дараваць мастацкай літаратуры нейкае перабольшчванне. Так, падчас чытання паўстае шмат дробных пытанняў: як? чаму? навошта?.. І галоўнае з іх зусім не дробнае, бо гэта падмурак усёй гісторыі - ды хто такая гэтая Наста, каб аб ёй так клапаціліся, каб для яе пошуку прыкладалі столькі высілак? Але, у рэшце рэшт, гэта не істотна. Чаму б гэтая гісторыя не пачалася (гэты чыннік вынесены па-за межы рамана), яна атрымалася шматмернай, глыбокай і, што вельмі істотна, сапраўды захапляльнай (бо, што б там не казалі крытыкі, літаратура павінна быць захапляльнай, інакш яна не мае сэнсу). Гэта гісторыя пра страту і здабыццё сябе і сваіх каранёў, гісторыя, шчыльна ўпісаная ў беларускі дыскурс. Гэта гісторыя пра каханне, якое здольна перагарнуць, перакрэсліць усё тваё папярэдняе жыццё. Гэта гісторыя пра тое, што праўд заўжды шмат і ў кожнага яна свая - у Насты і яе сяброўкі Крэйзі, у Джона Вілаў/Яна Вярбіцкага, у Івана/Янкі Пільняка і нават "Центра Информации и общественных связей" аднаго добра і сумна вядомага дзяржаўнага камітэта. Што вельмі значна - пры ўсёй сур'ёзнасці ўздымаемых пытанняў засталося месца для гумару і нейкай самаіроніі, якую не часта сустрэнеш у беларускіх аўтараў. І, нарэшце, асабіста я не магу не адзначыць геаграфію твора: Стамбул і Вільня - гэта вельмі істотныя кропкі майго ўласнага жыцця, тыя лакацыі, пра якія чытаеш з трымценнем у сэрцы, бо адразу ж пазнаеш дом з керамічнымі імбрычкамі, неверагодных памераў новыя раёны з аднолькавымі дамамі, чырвоную ад увагі турыстаў да сябе вежу, нахабных і ўсюдыісных чаек. І гэта не толькі стварае асаблівую атмасферу ці дапамагае зразумець нейкія дэталі сюжэту, але і дорыць нейкую настальгію па добрых старых часах падарожжаў.
Чаму не паставіла "выдатна", нават не буду спрабаваць патлумачыць (хіба што сябрам у прыватных гутарках), бо мы ізноў вернемся да першых радкоў. Але раман пакідае сапраўды добрыя ўраджанні і жаданне далей чытаць кнігі спадара Марціновіча.

Жыць у Вільні для беларуса – усё адно, што жыць у Менску. Мова. Вёска. Вільня. Вільня – сталіца без краіны, Беларусь – краіна без сталіцы.

Іх “бацькаўшчына” – нешта кшталту стакгольмскага сіндрому: ты адчуваеш пагрозу, аднак не можаш адмовіцца ад эмацыянальнай прывязанасці. І чым больш там небяспечна, тым больш ім карціць вярнуцца і быць ахвяраванымі

Бо вырай - гэта не "дзе". І, вядома ж, не "калі". Больш за тое, для чалавека вырай гэта не "што". Вырай гэта - "з кім".















