Рецензия на книгу
Сцюдзены вырай
Віктар Марціновіч
Xartym19 августа 2012 г.Першая кніга Віктара Марціновіча на беларускай мове. І напэўна першая беларускамоўная кніга, якую я прачытаў за апошні год.
Што я магу сказаць пра гэты твор? Так, ён больш дрэнны чым "Паранойя". У першую чаргу таму, што напісаны на беларускай мове. Відаць, што аўтару даволі цяжка пісаць. Сустракаюцца вельмі цяжкія, немілагучныя выразы. Сустракаюцца сказы, якія пачынаеш чытаць, а ў канцы ўжо немгчыма ўспомніць, аб чым гаварылася ў пачатку. Так, мова сапраўдны ў кніге слабая.
Што тычыцца сюжэту, то ён закручаны вакол сябе ж. Нават канцоўка тут не адна, а некалькі. І кожны чытач сам можа выбраць тую канцоўку, якая больш падабаецца менавіта яму.
Што тычыцца дрэнных рэцэнзій, то не звяртайце на іх увагу. На жаль значная частка рэцэнзій напісана з-за агульных адносінаў менавіта да асобы Марціновіча, а не літаратурнай цэннасці "Сцюдзёнага выраю".25363