
Ваша оценкаЦитаты
sergeymailbox11 августа 2024 г...., мы з вамі знаходзімся ў звычайнай вясковай хаце сярэдзіны, а дакладней - сямідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя. Перад намі своеасаблівы вясковы іканастас - гэта значыць, набор разнастайных партрэтаў, якія адлюстроўваюць жыццё нашага роду, але не з далёкіх стагоддзяў, а толькі з таго часу, як чалавецтва адкрыла фотаапарат і мае родзічы займелі магчымасць ім карыстацца
0520
sergeymailbox10 августа 2024 г.Крыніца нізкая, вада ў ёй недалёка, а таму даставаць яе лёгка: абагнуўся цераз зруб, расхінуў у бакі лісце, зачэрпнуў вядром, каб яно аж па самыя вушкі схавалася ў вадзе, і вось ён, той чысты крышталь, ад якога, бывае, у летнюю спёку не адарвацца: зубы заходзяцца, рукі млеюць трымаць навыцяжку цяжкае вядро, а ты, здаецца, усё піў бы і піў, ніяк не наталяючы смагі.
0408
sergeymailbox10 августа 2024 г.Хоць раніца ўжо недзе хілілася да поўдня, у кустах - дзіва! - усё роўна, аж захліпаючыся ад шчасця і радасці, спявалі салаўі. Я, не асабліва ўслухоўваючыся ў іх спевы, і то налічыў больш дзесятка розных спевакоў, якія вялі кожны сваю песню і ў той жа час адну - гэта быў гімн раніцы, вясне, сонцу, жыццю і сваёй каханай салаўісе, якая сядзіць вось тут, побач, - у гняздзе.
083
sergeymailbox6 августа 2024 г.Читать далееБо шчасце - гэта заўсёды нешта недасягальнае. Яно - толькі наперадзе. І калі ты дасягнуў, дамогся таго, чаго так ужо да няўсцерпу чакаў, - табе робіцца вельмі ж ужо радасна, і ты, задаволены і зняможаны, лічыш, што гэта і ёсць шчасце. А пройдзе час, і зноў заўважаеш, што гэтае шчасце блякне, робіцца будзённым жыццём, а ты, нудзячыся ад яго, пачынаеш сумаваць і тужліва чакаць нечага такога, што яшчэ наперадзе, што непазнана, як музыка, турбуе цябе і прымушае шчымець сэрца. Шчасце - гэта не тое, чаго ты дасягнуў. Відаць, шчасце нельга ўзяць у рукі і разгледзець, бо шчасце - гэта заўсёды лінія гарызонта: а на яе не наступіш нагою.
099