Крыніца нізкая, вада ў ёй... «Усе мы з хат»

  • Аватар пользователя
    sergeymailbox
    10 августа 2024

    Крыніца нізкая, вада ў ёй недалёка, а таму даставаць яе лёгка: абагнуўся цераз зруб, расхінуў у бакі лісце, зачэрпнуў вядром, каб яно аж па самыя вушкі схавалася ў вадзе, і вось ён, той чысты крышталь, ад якога, бывае, у летнюю спёку не адарвацца: зубы заходзяцца, рукі млеюць трымаць навыцяжку цяжкае вядро, а ты, здаецца, усё піў бы і піў, ніяк не наталяючы смагі.

    452