
Украинскую и белорусскую литературу в массы!
Mavka_lisova
- 180 книг
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
У 20-30 гады ХХ ст. у в. Грыбаўшчына існавала секта на чале з селянінам Альяшам Клімовічам. Аляксей Карпюк - ураджэнец тых мясцін - быў сведкам падзей. Таму і не дзіўна, што пісьменнік звярнуўся да гэтай не самай папулярнай тэмы ў нашай літаратуры (асабіста я чытала толькі дзіцячую аповесць рускамоўнага аўтара, дзе было напісана пра, здаецца, пяцідзесятнікаў [Міхаіл Герчык "Ветер рвёт паутину"]).
У кнізе няма аўтарытарнай секты ў звыклым для нас уяўленні - проста адзін селянін узяўся будаваць царкву, проста збег пэўных абставін, проста людзі вырашылі, што ён Божы пасланец і пацягнуліся, каб паглядзець на яго і пакланіцца. "То быў апокрыф нястрыманай фантазіі, трызненне людзей, якія трацілі надзею, аднак з апошняй сілы стараліся ўтрымаць яе хоць бы якім-небудзь чынам, бо іначай - што ж тады заставалася? Іхняя наіўнасць стаяла побач са святасцю", - тлумачыць з’яўленне і папулярнасць шматлікіх сект і рэлігійных рухаў ў тыя часы аўтар. Героі Аляксея Карпюка не звар’яцелыя фанатыкі, а звычайныя людзі, са сваімі недахопамі, вартасцямі, надзеямі.
Вельмі цікава і дасціпна апісаў пісьменнік фантазіі сялян пра вечнае жыццё ў раі: адна кабета ўзяла ніткі, каб вязаць, другая пачала раўнаваць да першай жонкі свайго мужа-ўдаўца, трэцяя ўспомніла, што баіцца вышыні і не ведае, як ляцець на неба.

І ў мяне перад вачыма стаяць тая счарнелая зямлянка Сцяпана, таленавітая аптымістам Кірыліха і нешчаслівая Хімка, а ў патайных кутках душы, дзе, мабыць, хаваецца ды пераходзіць скрозь ланцужок пакаленняў памяць роду, загаварылі няздзейсненыя імкненні дзядоў і прадзедаў, і я, прамы іхні нашчадак, толькі спрабую выліць на паперу сілу духа, цярпенне і боль землякоў [С. 410].

То быў апокрыф нястрыманай фантазіі, трызненне людзей, якія трацілі надзею, аднак з апошняй сілы стараліся ўтрымаць яе хоць бы якім-небудзь чынам, бо іначай - што ж тады заставалася?
Іхняя наіўнасць стаяла побач са святасцю [С. 300].

За апошнія стагоддзі сотні тысяч сялян Заходняй Беларусі, уцякаючы ад свайго ненавіснага пана, ці ўхіляючыся ад войска і арышту, выязджалі шукаць лепшае долі ў ЗША, Канаду, Бразілію ці Аргенціну. Каму ўдалося зачапіцца на новым месцы, ён даваў наказ сваім нашчадкам не парываць сувязі з радзімай. І тыя, як напамінанне аб сабе, час ад часу на радзіму што-небудзь прысылалі.
Найбольш прыбывала з-за акіяна біблій. Гэтай кніжкай - у папяровых, скураных, пластмасавых, палатняных ды дзеравяных вокладках - эмігранты так наваднілі нашы сёлы, што ў некаторых вёсках яе можна было знайсці ледзь не ў кожнай халупе [С. 477].
Другие издания


