Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Вершалинский рай

Алексей Карпюк

  • Аватар пользователя
    mishyna_unuka11 октября 2023 г.

    Аляксей Карпюк "Вершалінскі рай"

    У 20-30 гады ХХ ст. у в. Грыбаўшчына існавала секта на чале з селянінам Альяшам Клімовічам. Аляксей Карпюк - ураджэнец тых мясцін - быў сведкам падзей. Таму і не дзіўна, што пісьменнік звярнуўся да гэтай не самай папулярнай тэмы ў нашай літаратуры (асабіста я чытала толькі дзіцячую аповесць рускамоўнага аўтара, дзе было напісана пра, здаецца, пяцідзесятнікаў [Міхаіл Герчык "Ветер рвёт паутину"]).

    У кнізе няма аўтарытарнай секты ў звыклым для нас уяўленні - проста адзін селянін узяўся будаваць царкву, проста збег пэўных абставін, проста людзі вырашылі, што ён Божы пасланец і пацягнуліся, каб паглядзець на яго і пакланіцца. "То быў апокрыф нястрыманай фантазіі, трызненне людзей, якія трацілі надзею, аднак з апошняй сілы стараліся ўтрымаць яе хоць бы якім-небудзь чынам, бо іначай - што ж тады заставалася? Іхняя наіўнасць стаяла побач са святасцю", - тлумачыць з’яўленне і папулярнасць шматлікіх сект і рэлігійных рухаў ў тыя часы аўтар. Героі Аляксея Карпюка не звар’яцелыя фанатыкі, а звычайныя людзі, са сваімі недахопамі, вартасцямі, надзеямі.

    Вельмі цікава і дасціпна апісаў пісьменнік фантазіі сялян пра вечнае жыццё ў раі: адна кабета ўзяла ніткі, каб вязаць, другая пачала раўнаваць да першай жонкі свайго мужа-ўдаўца, трэцяя ўспомніла, што баіцца вышыні і не ведае, як ляцець на неба.

    4
    212