
Ваша оценкаЦитаты
mishyna_unuka27 сентября 2023 г.І ў мяне перад вачыма стаяць тая счарнелая зямлянка Сцяпана, таленавітая аптымістам Кірыліха і нешчаслівая Хімка, а ў патайных кутках душы, дзе, мабыць, хаваецца ды пераходзіць скрозь ланцужок пакаленняў памяць роду, загаварылі няздзейсненыя імкненні дзядоў і прадзедаў, і я, прамы іхні нашчадак, толькі спрабую выліць на паперу сілу духа, цярпенне і боль землякоў [С. 410].
090
mishyna_unuka27 сентября 2023 г.То быў апокрыф нястрыманай фантазіі, трызненне людзей, якія трацілі надзею, аднак з апошняй сілы стараліся ўтрымаць яе хоць бы якім-небудзь чынам, бо іначай - што ж тады заставалася?
Іхняя наіўнасць стаяла побач са святасцю [С. 300].044
mishyna_unuka27 сентября 2023 г.Читать далееЗа апошнія стагоддзі сотні тысяч сялян Заходняй Беларусі, уцякаючы ад свайго ненавіснага пана, ці ўхіляючыся ад войска і арышту, выязджалі шукаць лепшае долі ў ЗША, Канаду, Бразілію ці Аргенціну. Каму ўдалося зачапіцца на новым месцы, ён даваў наказ сваім нашчадкам не парываць сувязі з радзімай. І тыя, як напамінанне аб сабе, час ад часу на радзіму што-небудзь прысылалі.
Найбольш прыбывала з-за акіяна біблій. Гэтай кніжкай - у папяровых, скураных, пластмасавых, палатняных ды дзеравяных вокладках - эмігранты так наваднілі нашы сёлы, што ў некаторых вёсках яе можна было знайсці ледзь не ў кожнай халупе [С. 477].014