Зараз, на сучаснай мове, можна было б сказаць, што Бог – гэта не рэвалюцыянер і не цар, якога рэвалюцыянер спрабуе скінуць. Ён не чалавек і не мае адмоўных уласцівасцяў чалавека, напрыклад, крыўдлівасці ці помслівасці. Бог — гэта не асоба. Бог — алгарытм, які вызначае паслядоўнасць развіцця падзеяў у залежнасці ад зробленых выбараў. Круцельства, жорсткасць, падман — адзін шлях, добразычлівасць, літасцівасць, спагада — іншы. Ніякай суб’ектнасці ў Богу няма.