
Ваша оценкаЦитаты
Loreen6 ноября 2023 г.Жывіце. Дзеля яснай, вельмі далёкай мэты. І калі ўжо кахаеце кагось, то трэба, як матылю ў казцы, ляцець не на газавы ліхтар, а да далёкай зоркі. Кожны дзень ляцець і вяртацца, толькі калі смяротна стомяцца крылы.
134
Loreen6 ноября 2023 г.Але помні: Кахай і маўчы. Нельга крыўдзіць рускіх жанчын. — А белорусских мужчин? — А мы такія ж, як на Русі: П'ём гарэлку і лаемся ўсмак. I любім цягнуць, і любім касіць. I любім працу. Так. I верым сэрцу свайму ўвесь час, I любім кахання дары. I калі пакрыўдзяць каханыя нас, — Мы з хвалою ідзём на крыж: Ave, Regina, Ззяй між людзьмі Тысячы тысяч вякоў, Аvе, родная, На, вазьмі, Гэта самы моцны з цвікоў.
127
Loreen6 ноября 2023 г.I, магчыма, для нас ёсць толькі адзін выхад. Адзіны шлях. Жыць кожную секунду. Думаць, рухацца, рабіць кожную хвіліну. Тады, напэўна, за семдзесят год пражывеш, не менш за дрэва, якое трыста год стаіць на месцы... Варта паспрабаваць ва ўсякім разе.
124
Loreen6 ноября 2023 г.Нас забівае жыццё, подласць моцных, вайна. Але калі-небудзь мы ўстанем... I тады божаму наканаванню смерці прыйдзе канен.
122
Loreen6 ноября 2023 г.А смерць у старасці? Нашто? Новых форм чакаць на зямлі не трэба. Фізіялагічна вышэй за нас людзі не будуць. А кожнае новае пакаленне выдаткуе дваццаць год, нават трыццаць год, каб дарасці да ўзроўню папярэдняга.
127
Loreen5 ноября 2023 г.Смерць ненатуральная, як і вайна. Войны таму, што чалавек пакуль што дрэнны. Смерць — таму, што чалавек неразумна жыве. Думаць, што мы паміраем таму, што смяротныя, — папоўшчына, лухта.
Мы ўсе, разам з сэрцам, разам з вачыма і слыхам — мы варожыя смерці. Мы ўсе для жыцця, мы ўсе, каб ламаць смерці хрыбет. Што, можа, скажаш, што матэрыя створана для смерці?
143
Loreen5 ноября 2023 г.Вядома, дождж прыйдзе. Ён не можа не прыйсці, як не можа не прыйсці каханне ў змучанае смагай сэрца.
132