
Ваша оценкаЦитаты
petitechatte6 декабря 2010 г.Чалавек можа ўсё. Межаў яго сіле няма, калі наперадзе агонь надзеі. Гэта вельмі добра ведаюць гуманісты, фанатыкі і закаханыя.
103,3K
petitechatte20 июня 2010 г.На грошы, якія забірала вайна, можна было б даць усім гэтым хлопцам вышэйшую адукацыю.
71,8K
petitechatte10 февраля 2011 г.Яніс узважыў бохан на руцэ.
— Н-да, — сказаў ён, — цяпер я разумею, чаго гэта беларусы ў свой час адны адбіліся ад татар.
— Што, сілу дае такі хлеб?
— Крый божа. Проста яны гэтым хлебам адбіваліся. Як кінуць так жарон, дык дзесяцёх татараў на конях як не было.51,3K
petitechatte14 февраля 2011 г.Каханне не пытае, замужам каханая ці не, здаровая яна або хворая, шчырая ці нядобрая. Яно кахае, і гэтым сказана ўсё.
41,2K
Loreen23 ноября 2023 г.Читать далееЁн стаяў у гэты момант у нейкім парку, цёмным і пакручастым, як шляхі чалавечыя. Зоры заблыталіся ў галінах, але ўнізе было цёмна. I ў гэтай цемры чалавек раптам зведаў усё, а ў сэрцы, поруч з бязмежным болем, якому ніколі не будзе канца, поруч з бязмежнай і горкай любоўю, ажывала нешта другое.
Так, вядома, ва ўсім былі вінаваты я н ы.
Ім было начхаць на тое, што мірыяды існаванняў хочуць жыць, будаваць дамы, песціць дрэвы, Для нелюдзяў вайна і ўсё тое жахлівае, што яна нясе, — была толькі сродкам для ўстаткавання іхняй "геніяльнасці", іх асобы, іхніх смярдзючых, нікому не патрэбных, мёртванароджаных дактрын.
Так, жыццё не дае шчасця. Але яно дае запал вайны. Нельга дазволіць такога. I, калі трэба, ён стане першы супраць усяго гэтага.
3129
Krysty-Krysty26 апреля 2017 г.Читать далееКАЗКА
Ну сядай, сядай са мной, калі ласка,
Навальніцы песня старая-старая.
Слухай казку. Апошнюю казку.
Яна на тваіх вачох памірае.
Ў гэтай казцы яліны лапы схілілі.
Візантыйскі захад у алым дыме...
«Зялёная сарока кашку варыла,
Зялёная сарока з дурнымі вачыма...»
У кулінарную кнігу глядзела,
Чухала патыліцу драўлянаю лыжкай,
I дзеткі кашку да лыжкі з'елі,
А нам з табой не далі ані крышкі.
Ты смяешся? Такога няма на свеце?
Не смейся, любая, свет шырокі.
Мы з табою толькі дурныя дзеці.
Нам добра з гэтай чубатай сарокай.
Сарокі розныя рэчы крадуць,
I, можа, ў гняздзе яе, з золатам поруч,
Ляжыць каханне, святло і радасць,
Што прынесла сарока з-за сіняга мора.
Аддайце, сарока. Няма ўжо сілы.
Яна ж не кахае мяне, хоць зарэжце.
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
Дай я цябе пацалую, мілая.
А каша?
Чорт з гэтай кашай, нарэшце.31,9K
petitechatte19 ноября 2010 г.Заўсёды каханне таго, які пакахаў спачатку — мацнейшае, а ў таго, хто пакахаў другім — больш эгаістычнае і незалежнае.
31,1K
xbohx23 сентября 2024 г.Калі прыходзіць час — чалавек бярэ з сабою толькі тое, што змяшчаецца ў невялікі чамадан.
262
