
Ваша оценкаРецензии
Morra6 мая 2013 г.Читать далееАлене Браво удалось то, от чего я плевалась у других авторов. Удалось тонко, изящно, ювелирно и очень по-женски.
Поэтичный, не избитый, не банальный язык, которому придают особый шарм вставки на испанском (если бы и не знала, что за спиной - стопки, исчерченные рифмами, всё равно догадаться несложно). Удивительная внутренняя воздушность текста, узнёсласць, мечтательность, даже романтичность.
И тут же - проза жизни. Обычной жизни, где хватает грязи, злобы, грубости, где героини при всей их внутренней романтичности способны и кулаком по столу хлопнуть, и крепкое словцо ввернуть, и детей на ноги поставить. Той самой женской жизни, где "любимая, я подарю тебе с неба звезду" - лишь эпизод, и хорошо, если вообще был; где каждый день - битва за выживание, иногда в прямом смысле.
И тут же острейшая социально-политическая тематика, злая кривая усмешка "любящему отечеству" со всеми его -измами. Угораздило же попасть из огня да в полымя - из советских реалий в кубинские, после которых родной СССР действительно кажется "социалистическим раем". Карточки, лозунги, подпольные магазины, вода по графику... Залётную ласточку никто не предупредил. Но среди вопросов, которые кружат ей голову не "сколько можно терпеть?", а более насущное "как выживать?". Браво не вопрошает "кто виноват?", не бьётся головой в стекло режима, но всеми своими строками доказывает "так нельзя!". Говорит то, о чём только что (для меня) вопил герой "Вёскі": "А раз ідэя для вас засціць чалавека, дык гэта г..., а не ідэя!" . Но получается убедительнее.
И тут же взлёт до высот важнейших мировоззренческих проблем. Куда там сухарям-философам! В который уже раз внутренне улыбаюсь повторяемости в литературе некоторых идей, только акценты и форма меняются. Но встретить здесь почти дословно Уильяма Голдинга - не ожидала. Браво знает об одиночестве столько же. И как и герои английского классика она носит свой ад с собой. Она не мечтательница, она не требует "свободы, равенства, братства", потому что помнит - за этими красивыми словами всегда следуют реки крови. Она мечтает о свободе, но понимает, что "усе сённяшнія крыжы - гэта ўчарашнія свабодныя выбары".
Редкое, очень редкое сочетание, да ещё и созданное с любовью, с искренностью, с честностью к себе самой и к читателю. Да, автобиографичность чувствуется очень сильно, можно только догадываться, сколько в этой истории выдуманного, а сколько - реального. Но даже реальные истории можно рассказать по-разному. Этой историей я заслушалась.
261,2K
Primula13 января 2025 г."Любовь - просто долька апельсина под ногами марширующей толпы"
Читать далееГлавная героиня этой повести, молодая женщина Алеся (за которой, уверена, скрывается сама автор) оказывается на Кубе. Она, бывшая студентка, приехала с мужем-кубинцем и маленькой дочерью. Но остров свободы оказался островом несвободы. Красиво, словно плетя кружева (кстати, в тексте есть моменты, когда героиня вяжет кружевные воротнички), нам рассказали историю любви и разочарования. Да и возможна ли любовь в принципе? - спрашивает автор. И дело ведь не только в мужчине и его отношении, дело в менталитете всей страны, где ей пришлось пожить. Казалось, "Куба рядом", как пелось в одной песне, но на самом деле Куба оказалась очень далеко. И вернувшись домой, в Беларусь, в серые будни провинциального рабочего города, автор отпустила свою мечту, приняв действительность как данность. Читала по-белорусски. Написано красиво, поэтично, хоть и немного "мудрагеліста" , с тонким психологизмом. Повесть о любви, разочаровании, душе женщины, материнстве, о женской дружбе и о взгляде со стороны на целый народ. Знаю, что есть перевод и на русский язык. Хорошая женская проза, которую можно рекомендовать всем девушкам и женщинам от 18 лет.
17723
Torvald519 сентября 2017 г.Читать далееАлену Браву пісьменніцай прымусіла стаць само жыццё. Яно было такое змястоўнае, падзейнае і эмацыйнае, што дзяўчына не магла не пачаць занатоўваць свае ўражанні і пачуцці на паперы.
Дзяцінства ў яе было звыклае – нарадзілася ў Барысаве, дзе скончыла з залатым медалём спецыялізаваную школу з ангельскім ухілам. Затым была вучоба на факультэце журналістыкі БДУ. Падчас вучобы пазнаёмілася з кубінскім студэнтам, закахалася, узяла шлюб і з'ехала на Востраў Свабоды ўслед за мужам. Адсюль і пачынаюцца аноўныя прыгоды Алены Бравы. Вынікам асэнсавання гэтага жыццёвага перыяду і з'явілася аповесць «Каменданцкі час для ластавак». Як пісьменніца прызналася ў адным з інтэрв'ю: «З’яўленне твора сталася магчымым дзякуючы звычцы, якую маю з дзяцінства: весці дзённік. Падрабязна занатоўваць кубінскія ўражанні пачала ў час плавання па Атлантыцы, і скончыла апошнім сваім днём у Санцьяга-дэ-Куба».
У аповесці «Каменданцкі час для ластавак» Алена Брава малюе ўсю тую прыгнечанасць, убогасць і шызафрэнічнасць жыцця на Кубе, калі з адным і тым жа тазам спачатку мыюць падлогу, а затым у ім мыць малое дзіця, бо ў сям'і толькі адзін таз. Калі з дзяцінства рыхтуюць памерці за партыю, а ў крамах нават алоўкі прадаюцца па талонах.
Бадай у беларускай літаратуры няма больш шчырай пісьменніцы, чым Алена Брава. Прычым шчырасць яна лічыць асноўным інстументам літаратурнай творчасці, бо толькі шчырасць дазваляе праўдзіва даследаваць унутраны свет чалавека. А сваім настаўнікам называе француза Мішэля Уэльбека, якога лічыць адным з самых бязлітасна шчырых пісьменнікаў нашых дзён.
Адрозніваецца Алена Брава і сваім стылем – псіхалагічным, эмацыйным, калі апавядаецца больш пра пачуцці і думкі, чым уласна пра падзеі. Відавочна, пісьменніца шмат чытала заходняй і лаціна-амерыканскай літаратуры і добра засвоіла літаратурныя ўрокі.
Надзвычай шчырая і іншая аповесць, уключаная ў кнігу, - «Імя цэню – святло». Гэта расповед пра дзяцінства, пра тыя псіхалагічныя траўмы, які затым ператвараюцца ў фобіі. Пісьменніца надзвычай бязлітасная ў гэтым творы і да мінулай савецкай рэчаіснасці, і да адносін гераіні аповесці з маці, якая шмат пакутаў прыносіла сваёй дачцэ. Бадай такой шчырасці беларуская літаратура яшчэ не ведала.
Пісьменніца прызнаецца, што разам са сваімі героіямі яна сама выціскае з сябе раба, бо свабода – цалкам унутраная якасць, якая не залежыць ад таго, дзе чалавек жыве і кім ён ёсць.
51,4K
ZhenyaMartynovich26 января 2015 г.Читать далееНа мой погляд, усе творы А. Брава вельмі аўтабіяграфічныя. Усе яе гераіні, іх погляд на жыццё – гэта свет вачыма аўтаркі. І самым яскравым прыкладам тут з’яўляецца аповесць “Каменданцкі час для ластавак”. Мы ведаем, што сама пісьменніца таксама, як і яе гераіня (або, лепей сказаць, гераіня таксама як і яе стваральніца), жыла на Кубе і гэта яна сама перажыла ўвесь гэты боль, цяжкасці, якія яна так добра апісвае ў сваёй аповесці.
“Праз свае творы А. Брава гаворыць нам, як не трэба жыць і не трэба кахаць. Гэта добра відаць ў яе дэбютнай кніжцы “Каменданцкі час для ластавак”, дзе на жыццёвы сцэнарый гераінь твора моцны ўплыў аказалі ўзаемаадносіны з маці. Як і ў іншых яе творах. Так, Вікторыя (“Імя Ценю – Святло”), Аля (“Тапіць дзяўчатак тут дазволена”) і нават Алеся (“Каменданцкі час для ластавак”) імкнуцца заслужыць увагу і любоў маці выдатнымі поспехамі ў вучобе і ідэальнымі паводзінамі, аднак гэта ім ніяк не ўдаецца. Незразумелыя і слабыя ў сваёй інакшасці, беззабаронныя перад рэчаіснасцю, гераіні спрабуюць прыняць існуючыя правілы жыцця, якія супярэчаць іх думкам, пачуццям і жаданням, але гэта не прыводзіць да станоўчых вынікаў. Аб’ядноўвае гераінь і жаданне пакінуць гэты “абрыдлы тэатр жыцця”. Увогуле, мастацкі свет А. Брава змрочны, беспрасветны. ” [36, с. 118]
Усе назвы твораў А. Брава (“Рай даўно перанаселены”, “Каменданцкі час для ластавак”, “Эфект прысутнасці”, “Менада і яе сатыры” і інш.) прасякнуты сімвалізмам, напоўнены сэнсам, яны быццам прыцягваюць да сабе сваёй арыгінальнасцю. Бо ёсць у іх нешта таямнічае, што хочацца разгадаць, пазнаць… - і таму нявольна хочацца пачаць чытаць, пачаць разгадваць.
Так, напрыклад, у аповесці “Каменданцкі час для ластавак” сімвалічна тое, што для таго, каб раскрыць вобраз жанчыны, яе лёсу, А. Брава выбірае менавіта гэтую цікавую птушку – ластаўку, а не якую-небудзь іншую. Не зязюлю, не галубку, не сінічку, а ластаўку!
Бо “ластаўкі могуць віць гнёзды дзе заўгодна…”
Так і некаторыя жанчыны вымушаны “віць” свае гнёзды амаль ні з чаго, думаючы пра сваіх “птушанят”.
А. Брава не верыць у лёс як нешта светлае для жанчыны, а наадварот лічыць, што жанчыны з самага нараджэння “асуджаныя на паразу” (у змаганні з уласнай адзінотай). Таму амаль у кожным творы А. Брава лёс гераінь трагічны, прадвызначаны, аўтарка не пакідае ім шансаў ні на шчасце, ні ўвогуле на жыццё . Гэта выяўляецца ў кожным яе слове, у кожным разважанні яе гераінь. Вось як, напрыклад, разважае галоўная гераіня Алеся Брава наконт жанчыны і яе лёсу: “Ты будзеш біцца грудзьмі аб пруты клеткі, грызці, як ваўчанё, жалеза пасткі, выць і разгойдваць сцены сваёй турмы. У дрэнныя хвіліны ты нават падумаешь пра тое, што калісьці…здзейсніла злачынства, няхай па неасцярожнасці, як пішуць у прысудах, бо ты была маленькай дурнічкай, якая шукала кахання і шчасця, і таму асудзіла яшчэ адну душу на жыццё (хіба не злачынства – нараджаць дзяцей у гэты свет, які ён цяпер ёсць? якім ён заўсёды быў?), - але тут жа і абвергнеш сама сябе: не, то было не злачынства, а – ахвяра, якую ты заўсёды прагла знайсці ў каханні да мужчыны, а зведала ў мацярынстве. На такую ахвяру ты асуджана самой сваёй жаночай сутнасцю…” [6, с 92]
Так, нават, гаворачы пра каханне гераіня дае яму безнадзейнае значэнне:
“Каханне – проста скрылёнак апельсіна пад нагамі натоўпу.”[6, с 61]
Дык, чаму ж такія блізкія чытачу творы А.Брава? Гэтае пытанне ўжо псіхалагічнага кшталту і той атмасферы, якая панавала ў жыцці (той час –СССР). Амаль у кожнай жанчыны было нешта падобнае ў жыцці: расчараванне ў каханні, цяжкасці, праблемы, якія адлюстраваны ў творчасці А. Брава.
“Быць жанчынай – гэта адначасова і пастка, і найвялікшае шчасце, бо толькі жанчына мае карані ў Сусвеце, толькі яна здольная перажыць пачуццё абсалютнага зліцця з іншай істотай – знітаванасці, дасягнальнай адно ў цяжарнасці, - і толькі яна здольная нарадзіць. Не яе віна, што яна нараджае ў свет, створаны мужчынамі…” [6, с. 92]
Такое адчуванне, што сама аўтарка ўвогуле ні ў што і ні ў каго даўно не верыць:
“На тым баку Сонца жыве Той, Хто даўно не глядзіць на нас. Што мы прачытаем у Ягоных вачах, калі Ён азірнецца? Агіду? Гнеў? Эмпатыю? Ці абыякавасць белага, некранутага снегу?” [7, с. 78]
Але ўсё ж такі А. Брава як пісьменніца дазваляе сябе некаторы жаночы аптымізм. Так, у творы “Каменданцкі час для ластавак” яе гераіня ўсё ж спадзяецца на іншы сцэнарый жыцця для сваёй дачкі.
Ці гэта зноў самападман? Той самы, на які здольная кожная з жанчын, каб хаця б у сваіх надзеях і марах адчуць сапраўднае жаночае шчасце…
Вікторыя Мартыновіч4924
AnastasiyaKameka11 ноября 2020 г.Пра жыцце дзяўчыны з Беларусі на Кубе у 90я. Жывы аповед пра рэальны лес.
Я чытала і іншыя творы Алены (Дараванне, Імя ценю - святло) , але "ластавак" стаўлю асобна і вышэй.
Шчыры аповед. Тонкі, дзявочы. Тэма кахання, тэма мацярынства і ахвяры, тэма жыццевага прызначэння, якое ўсе роўна выбіваецца на паверхню.
Цікава апісан побыт на Кубе. Вачыма не забяспечанай жонкі савецкага супрацоўніка, а жонкі кубінца, без праў, з аналітычным поглядам на наваколле.
Мова разгонутая, сапраўдная жывая беларуская мова.0274