
Ваша оценкаРецензии
Аноним9 февраля 2012 г.Читать далееБываюць кнігі, пра якія нельга сказаць: «Вельмі спадабалася». Нельга, бо проста мову займае. Проста дрыжыкі па скуры. Проста камяк у горле. Проста спыняецца час і зьнікаюць адлегласьці.
Я ведаю: я загiну,
Загiну i не ўваскрэсну,
I ўсё ж за народы змагацца
Пакiну кагорты свае,
I будуць магутнымі словы,
I пераможнымі — песні,
Нават тады, калі прахам
Стануць косцi мае.
Вершы з гэтай кнігі — і ёсьць гэтыя кагорты. Праз страх, змяшаны з прагматызам, як праз масла, праходзяць яны вострымі мячамі і б’юць у сэрца.13444
Аноним1 сентября 2020 г.Читать далееГэтая кніга самы вядомы паэтычны зборнік Уладзіміра Караткевіча. Яна вытрымала два выданні, што для беларускай паэзіі ўнікальны выпадак. Нейкі іншы прыклад, калі паэтычны зборнік перавыдаваўся ў тым самым годзе я й прыгадаць не магу. І гэта не проста дадрукаванне тыражу, а выхад другога выдання, нават з іншай вокладкай. Што азначае толькі адно – першае выданне знікла з кнігарняў за лічаныя дні.
Рэдактарам зборніка “Быў. Ёсць. Буду” выступіў сябар Караткевіча Рыгор Барадулін. Ён жа і напісаў прадмову да кнігі, у якой адзначыў: “Вершамі Ты ўваходзіў у літаратуру, вершамі правяраў, як і блізкі па духу Табе Максім Багдановіч, ці “пырснуць іскры з халодных каменняў”. (…) Кнігу паэзіі, якую ўжо не вычытваеш уважліва ў карэктуры, Ты назваў тэстаментна, нібы прадчуваючы сваё развітанне з наступнымі сваімі чытачамі: “Быў. Ёсць. Буду.”
Такім чынам, гэта не пасмяротнае выбранае, а новая кніга паэта, якую ён сам укладаў і сам даў ёй назву.
І менавіта ў гэтым зборніку змешчаны найбольш вядомыя, сёння хрэстаматыйныя, вершы Караткевіча і “Быў. Ёсць. Буду…”, і “На Беларусі Бог жыве”, і “Абяцаюць нам новы раскошны дом…”, і “Мова”.Значная частка вершаў у кнізе прысвечана гістарычнай тэме, асноўнай тэме ўсёй творчасці Караткевіча. І бадай усе вершы нясуць у сабе акорды патрыятычнага гучання. Але, на дзіва, такая канцэнтрацыя патрыятызму не выклікае раздражнення, магчыма таму, што вершы Караткевіча вельмі драматургічныя, яны ўтрымліваюць не толькі мастацкія вобразы, але і сюжэт, або пачуццёвую напругу. І таму не ўспрымаюцца як маралізатарства, а хутчэй як нейкае важнае адкрыццё, якое для сябе зрабіў аўтар, або як патаемныя яго думкі.
А ў вершы “Паэт” Караткевіч параўноўвае паэта з бруском, якім точыцца і каса, і меч. Відавочна, гэтак паэт патлумачыў сваё крэда і сваю місію.
І на папрок, чаму не йдзе ён біцца,
Чаму ён не падобны да мяча,
Ён сціпла спіць у нейкай там брусніцы,
Пакуль тупіцца сталі прыйдзе час.101,1K
Аноним30 августа 2012 г.Читать далееПриведу стихотворение Владимира Короткевича специально для русскоязычных читателей.
Стихотворение ТАВРЫ, в переводе Анатолия Уткина"Тaвры жили, кaк все нaроды:
Воевaли, Любили, Беседы вели,
Пили водку, Сливaлись с родною природой...
Порaботaли, Песни сложили, Ушли.Но совсем Без следов Ничто не уходит.
До сих пор По просторaм родной стороны,
Средь людей, Позaбытые, тaвры всё бродят
И сaми не знaют - кто же они?
Нa рaзвaлины стен - тех, что строили прaдеды,
Глядят, кaк бaрaны нa новый зaплот:
"Почему нaши прaщуры с долей не лaдили?
Что тaщило их в горы? Внизу же - тепло!"Дремлет Кошкa-горa, Дремлют тaвров руины.
Я стою, предстaвляя, Что я не изгой,
Не поэт с белaрусских пригорков синих,
А последний из тaвров С их горькой судьбой.О, кaк обидно зa эти обломки!
О, кaкой ядовитый зaбвения дым!..
Не дaй Бог, когдa и нa нaс Потомки
Поглядят, Кaк мы Нa тaвров Глядим."Короткевича хорошо знают по прозаическим произведениям. И, чего греха таить, большей частью из-за кино. Так сказать, самое массовое из искусств.
Но самое прекрасное, что благодаря кино, люди часто открывают гениальных авторов, таких, как Владимир Короткевич.
Какие стихи! Теперь не могу не привести в оригинале :
Нават сцюжным зімовым вечарам
Або ў восень, як зліва лье,
Як цябе я на вуліцы стрэчу —
Падгінаюцца ногі мае.
Што казаць пра майскае ранне,
Калі ў росах салоўка б’е?
Што скажу я табе, каханы?..
Падгінаюцца ногі мае.На стихи Владимира Короткевича написано много песен.
Сделан буктрейлер на его книгу, в котором звучит песня на его слова.5751