
Ваша оценкаЦитаты
Аноним22 апреля 2012 г.Часам бывае так, што душа чалавека няспынна чуе нейкі шэпт, які не сціхае ні ў часе яды, ні ў часе працы, ні ў цішыні, ні ў шуме. Не, гэты шэпт не перашкаджае жыць чалавеку яго звычайным жыццём, не замінае ўсім органам цела выконваць уласцівыя ім дзеянні, але з'яўляецца нібы другім жыццём, яшчэ аднім патаемна дзейнічаючым органам існавання.
62,7K
Аноним6 августа 2025 г.Но даже если бы ничего не было на том свете, то все-таки в человеке есть что-то такое, что не хочет купаться в грехе так же, например, как тело не хочет купаться в луже.
560
Аноним18 ноября 2013 г.Читать далееЁсць на свеце чалавечыя натуры, глыбейшыя за любы калодзеж, і калі аднойчы ўпадзе ў іх кветка кахання, дык ніякія бурныя хвалі не выкінуць яе назад, ніякая крыўда не прымусіць чалавека абразіць гэта каханне скаргай, выказанай уголас. Нож праткне сэрца, але з вуснаў не зляціць слова асуджэння, таму што літасць яго большая за ўсякае цярпенне. І хоць бы ад гэтага асуджэння ў вінаватага і волас не ўпаў з галавы, ён не будзе асуджаць яго. Хоць бы асуджэнне гэта і зняло боль з сэрца, ён яго не вымавіць і ўсяляк, хоць бы нават хлуснёй, прымусіць змоўкнуць іншых. «Як жа гэта? Ганьбіць тую, на грудзях якой мне сніўся залаты сон майго жыцця? - гаворыць ён сабе. - Асуджаць тую, для якой я гатоў быў праз агонь і ваду, па камяністых шляхах, праз полымя пекла прынесці блаславенне? Праклінаць тыя дні, калі нам спявалі дрэвы, шчабяталі птушкі і з усіх вытокаў жыцця білі гаючыя крыніцы? Магчыма, усё гэта быў толькі сон, міраж, які развеяўся, як лёгкі туман, мільгануў маланкай, пасля якой засталася цемра, але нічыёй віны тут няма, а калі ёсць, дык толькі мая, а не той, якую асуджаць я не хачу і не магу»
4333
Аноним1 июля 2025 г.... паміж панамі ці паміж мыжыкамі жыве чалавек, а цэлая сарочка заўсёды лепшая за дзіравую.
125

