- Главная
- Элиза Ожешко
- 📚 Книги
- Хам
- Цитаты
- Двух кахала без памяці і... «Хам»Двух кахала без памяці і... «Хам»
Двух кахала без памяці і... «Хам»
iself1 марта 2026Двух кахала без памяці і пайшла б за іх з ахвотай, былі яны далікатныя, выхаваныя, добрага паходжання... Але яны пра жаніцьбу з ёю не думалі, і абодва кінулі яе якраз тады, калі яна адчула да іх найбольшую прыхільнасць. Спачатку, калі яе кідалі, яна вельмі бедавала, валасы на галаве рвала, плакала. З часам аднак прывыкла да таго, што ў людзей няма ніякай вернасці, ніякага сумлення, і цяпер яна ні аб чым і ні аб кім не дбае. «Не гэты, дык другі!»-гаварыла яна сабе. І ніколі не трэба расчароўвацца. Яна ніколі яшчэ не бачыла, каб мужчыны бегалі за якой-небудзь жанчынай так, як за ёю. Усе кажуць, што яна танцуе прыгожа. Яна і сапраўды любіць танцаваць і не прапусціць ніводнай вечарынкі, на якой можна пагуляць і патанцаваць, хоць здараецца, што назаўтра пасля гэтай вясёлай гулянкі гаспадары выправаджваюць яе з дому. Але ёй тая служба, як сабаку пятая нага. Яна ведае, што адразу знойдзе новае месца, і ёй зусім нецікава, дзе і ў каго. Усюды чужыя людзі і чужыя сцены, усюды яна - сірата, якую ніхто па-сапраўднаму не палюбіць і не прыгарне.
1 понравилось
34