Отзывы о книге Тамплієри
xbohx26 апреля 2019Стільки дощу не вмістить жодна весна. Добре було б пам’ятати всі імена. Добре було б вчасно піти й не шкодувати, йдучи. Добре було б уміти. Я не вмію. Навчи.
39 вершаў пра вайну ад Сяргія Жадана дастануць і на дробныя шматкі разарвуць ваша сэрца. Бо гэта рэальнасць, якая адбываецца так блізка, што здаецца, можаш дакрануцца да яе. Паэзія, якая не патрабуе тлумачэнняў, толькі голыя адчуванні. І боль. Мноства болю, які часам немагчыма вытрымаць, і адчуваеш сябе адной з тых рыбін, апісаных у вершах. Рыбінай з немагчымасцю дыхаць, выкінутай на бераг. І людзі, якія жывуць там, дзе ідзе вайна, самі ўжо ператварыліся ў гэтых рыб. Гэта ваенны постаапакаліпсіс. Гэта немагчымае, тое, што не мусіць адбывацца ў наш час. Гэта аголены нерв, які працінае болем ад кожнай думкі пра будучыню. Зборнік пра вайну, які не называе яе імя. І гэта талент Жадана, апісваць складаныя рэчы простымі словамі, даючы ім такую энергію, якая чапляе цябе за жывое. Адзнака 4,5, бо у параўнанні з бліскучым папярэднім зборнікам “Життя Марії” “Тамплієри” трошкі прайграюць. Але гэта тое, што варта чытаць, калі вам здаецца, што жыццё вакол простае і цудоўнае. І ніколі не перастану раіць гэты верш з папярэдняга зборніка, проста загугліце радкі:
— Звідки ти, чорна валко, пташина зграє? — Ми, капелане, мешканці міста, якого немає.
11 понравилось
663


Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым