Прыгадаўся мне выпадак з Уілі Філі — быў ён тады яшчэ хлапчуком. А сарамлівы быў! Страшэнна сарамлівы. Дык аднаго дня загадалі яму завесці цялушку да Грэйузавага быка. Дома ў іх нікога не было, акрамя Элсі, дачкі Грэйуза, а Элсі сарамлівасцю пахваліцца не магла. Уілі стаіць перад ёю, а сам рота раскрыць не можа. Элсі кажа: «Я ведаю, чаго ты прыйшоў. Бык у хляве, на заднім двары». Ну, завялі яны туды цялушку, самі на паркан палезлі і цікуюць. Неўзабаве Ўілі пачаў ёрзаць на паркане. Элсі зірнула на яго і пытаецца, быццам ёй няўцям: «Што гэта з табой, Уілі?» А таго так разабрала, ледзь на паркане трымаецца. «Эх, кажа, вось бы мне гэтак!» А Элсі яму: «Ну дык чаго ты? Цялушка ж твая».