
Ваша оценкаРецензии
NelyaElovskaya4 июня 2020 г.Як вытрымаць бясконцую адзіноту?
Читать далееАдзінота ... Такое давячае, густое пачуццё, якое аддзяляе цябе ад свету. Вось пра што гэтая кніга. Менавіта пра ўчэпістае пачуццё пакінутасці. Пра тое, што ты сам-насам супраць усяго свету.
Кніга цалкам не асацыюецца са Швецыяй. Такой квітнеючай, добраўпарадкаванай і ідэальнай. Чытаючы я ўвесь час лавіла сябе на думцы, што аўтар забыты, патрапаны жыццём, непрызнаны геній, які дажывае свой век у богам забытай хрушчоўцы з драўлянымі аконнымі рамамі, у якія холад пранікае без праблем, з вьевшімся пахам Прымы і ўціскальнай атмасферай блізкага канца.
Апавяданне пачынаецца з забойства трох чалавек. І чытач пагружаецца ў свет забойцаў і жерт. І тут усё далёка не так проста. Свет ніколі не дзяліўся на чорнае і белае. Не, свет поўны адценняў шэрага. Нам удаецца прасачыць як кожны з персанажаў прыйшоў у гэтую кропку незвароту. Прасачыць іх думкі і пачуцці. І становіцца вельмі вельмі холадна, як быццам ты чытаеш гэтую кнігу, стоячы на краі абрыву.
Сама кніга параўнальная са зборнікам апавяданняў, якія звязаныя паміж сабой. І гэта проста геніяльны падыход. Кожная частка - гэта гісторыя аднаго чалавека. Але ўсе разам яны звязаны менавіта патройным забойствам, што апісвалася ў пачатку.
Думаю, што гэта твор трэба чытаць восенню, калі за акном задзімае вецер, а па падваконніку без стомы скачуць кроплі дажджу. І выглядаючы ў акно (асабліва жывучы ў Расеі ці Беларусі), цябе проста кідае ў цёмны вір, запоўнены тленнасці існавання.9175
HershensonTendrils22 апреля 2019 г.Безвыходнасць шведскай поўначы
Читать далееГэта кніга, якая, як мне здаецца, не зусім шведская - яна мае ўніверсальны характар, то-бок замяні імёны герояў, назву мясцовасці, і падзеі маглі б адбыцца на беларускім Палессі.
Шведская парачка забівае некалькі чалавек. Усе ахвяры выпадковыя. Забойствы без дай прычыны. Так раман пачынаецца. і далей усё развіваецца ад гэтай першай главы. Усе главы кнігі звязаныя з першай, але гэта не лінейны іх працяг. Гэта нібы апавяданне пра адну і тую ж падзею, але з розных бакоў. Іда Ліндэ апісала гэтыя забойствы і вачыма забойцаў, і вачыма блізкіх ахвяраў.
На другой главе, як гэта было са мной, можа падацца, быццам чытаеце зборнік апавяданняў. Адолейце другую главу (першая і так цікавая) і вы далей усё зразумеце - і кніга, спадзяюся, вам зойдзе. Яна глыбейшая, чым можа падацца з анатацыі. Але занадта кароткая, чым хацелася б мне.8261
Kavalaksala15 июня 2019 г.Спадабалася
Для аматараў скандынаўскага мастацтва. Вострае пачуццё адзіноты і жаданне даказаць, што жывы.Вельмі спадабалася мова перакладу і фармат - некалькі маленькіх расказаў, звязаных паміж сабой. Палучыла асалоду, чытаючы.
6166
eryngrace21 июня 2022 г.Спякота, смерць і Швецыя
Читать далееКнігу я набыла абсалютна выпадкова. Гэта быў спякотны дзень у Менску і больш за ўсё ў той момант мне хацелася як раз паехаць на поўнач і памерці. Калі ўбачыла гэтую назву і вокладку ў кнігарні - пабегла на касу. Я не ведала, што чакаць ад гэтай кнігі і планавала атрымаць асалоду калі не ад рамана, то ад рамантычнасці і нечаканасці сітуацыі.
Я нічога не гугліла ні пра аўтарку, ні пра гісторыю напісання, ні нават пра сюжэт. Мне было нецікава. Я цалкам аддалася моманту і была троху расчараваная, калі гісторыя пачалася з забойства. "Чарговая скандынаўская трылерная хтонь" - падумала я, але дастаткова хутка зразумела, што памылілася.
Па-першае, кніга зусім не адпавядае маім стэрэатыпным уяўленням пра Швецыю. Ніякіх ікей, стылёвасці, багацця, высокага узроўню жыцця. Персанажы скардзяцца на падаткі, якія ідуць "на Стакгольм", жывуць сціпла і ядуць бульбу. Пастаўце замест Свэна Андруся - і велкам ту Баранавічы. Такая ўніверсальнасць падкупляе.
Па-другое, аўтарка вельмі файна раскручвае самую звычайную гісторыю з крымінальных зводак, на якія ніхто ўжо не звяртае ўвагі, і паказвае ўсё з пункту гледжання кожнага з герояў ці іх блізкіх з дапамогай нелінейнага аповеду. Вось ужо і забойца - сын бацькоў, якія ледзь не памерлі з голаду і маглі не нарадзіць яго, забіты - быў чымсьці мужам і братам і меў складаныя сямейныя адносіны, забітая - хацела пакончыць жыццё самагубствам, але не паспела. Мы паглыбляемся ў жыццё кожнага з герояў і бачым, як жудасна смерць паўплывала на ўсіх навокал. Як яна апустошвае, забірае сілы, як адзінока робіцца, калі яна прыходзіць. Трагічнасць выпадковасці жыцця як яна ёсць.
Па-трэцяе, некаторыя моманты вельмі раптоўна адчынілі нейкія шлюзы ўнутры - сядзіш, нікога не чапаеш, а тут бам! - і адзін сказ ці абзац б'е нібыта абухом па галаве і думаць пра штосьці іншае складана. Гэта не самыя прыемныя разважанні ў геданістычным сэнсе, але я лічу, што яны важныя. Смерць, адзінота, холад, канец кахання, яшчэ раз смерць (а што, усе там будзем), зноў адзінота і зноў смерць. Тое што трэба ў спякотны дзень у Менску.
3136
marlia-reads26 апреля 2022 г.Социальная драма
Читать далееГероиня, полицейская, ждёт коллегу, который её подвезёт. Вместо коллеги приезжает незнакомец, она садится к нему в машину, и они едут по стране (Швеции), убивая случайных людей.
Книга построена как сборник историй, каждая из которых оказывается связана с остальными; в первой мы видим убийц, в последующих - родственников их жертв, осмысляющих произошедшее, или снова убийц, но до или после случившегося. Хорошо написано, но у меня в душе на книгу ничего не откликнулось - просто прочитала.
Книга заявлена как драма не столько криминальная, сколько социальная: юг Швеции всегда был богаче, а на севере жизнь всегда была труднее, и юг всегда выкачивал с севера ресурсы - например, вырубал леса. Я это не очень прочувствовала во время чтения.
Мне кажется, книга ориентирована скорее на кого-то, кого эти темы волнуют: на жителей Швеции, на переживших чью-то насильственную смерть, на жителей регионов, из которых тоже выкачивают ресурсы. Наверное, они больше прочитают между строк.
153