Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Паехаць на поўнач, каб памерці

Іда Ліндэ

  • Аватар пользователя
    HershensonTendrils22 апреля 2019 г.

    Безвыходнасць шведскай поўначы

    Гэта кніга, якая, як мне здаецца, не зусім шведская - яна мае ўніверсальны характар, то-бок замяні імёны герояў, назву мясцовасці, і падзеі маглі б адбыцца на беларускім Палессі.
    Шведская парачка забівае некалькі чалавек. Усе ахвяры выпадковыя. Забойствы без дай прычыны. Так раман пачынаецца. і далей усё развіваецца ад гэтай першай главы. Усе главы кнігі звязаныя з першай, але гэта не лінейны іх працяг. Гэта нібы апавяданне пра адну і тую ж падзею, але з розных бакоў. Іда Ліндэ апісала гэтыя забойствы і вачыма забойцаў, і вачыма блізкіх ахвяраў.
    На другой главе, як гэта было са мной, можа падацца, быццам чытаеце зборнік апавяданняў. Адолейце другую главу (першая і так цікавая) і вы далей усё зразумеце - і кніга, спадзяюся, вам зойдзе. Яна глыбейшая, чым можа падацца з анатацыі. Але занадта кароткая, чым хацелася б мне.

    8
    261