
Пераклады
Wild_Iris
- 1 226 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Пэўны час я хадзіла вакол гэтай кнігі, то павялічваючы, то памяншаючы адлегласць паміж намі. Вокладка вабіла, памер палохаў.
Але пачалося ўсё гэта ваганне з маёй вандроўкі ў Гародню два гады таму і наведвання дома-музея пані Элізы. У той час наведванне музея Ажэшкі было дзеля галачкі, твораў яе тады я не чытала, гісторыю яе жыцця не ведала, хіба што імя чула.
Зараз, пасля прачытання рамана "Дзікунка", я бы іншымі вачыма глядзела на месца, дзе доўгі час жыла і знайшла свой апошні прытулак наша (лічу, што наша, негледзячы ні на што) вядомая пісьменніца.
Што датычыцца рамана, то ён мне вельмі спадабаўся. Я нават не чакала, што ён настолькі мне спадабаецца. Не апошнюю ролю ў гэтым адыграла выданне гэтай кнігі: сумясціць твор Ажэшкі і архіўныя матэрыялы, якія датычыліся пісьменніцы і вельмі пасавалі абранай тэме, а таксама інтэрактыў у выглядзе квіза - вельмі ўдалая ідэя, гэта дазволіла пагрузіцца ў гісторыю больш, чым поўнасцю.
Эліза Ажэшка была не толькі выбітнай пісьменніцай, але і актыўным грамадскім дзеячам і гэта цудоўна прасочвалася ў рамане, асабліва ў вобразе галоўнай гераіні, яе думках і дзеяннях. Мне здаецца, что Севярыну Ажэшка ў значнай ступені пісала з сябе. І гэты вобраз атрымаўся вельмі прывабным.
Упеўнена, что і іншыя творы Эліжы Ажэшкі на пакінуць мяне абыякавай, таму абавязкова пазнаёмлюся з астатнімі. Ну і музей у Гародне абавязкова наведаю зноў.

Гэта сялянкі, або наогул жанчыны ніжэйшых слаёў грамадства дбаюць пра ўпрыгожанне толькі цела і таму свае ўборы складаюць з сукенак, чапцоў і іншых прадметаў матэрыяльнай прыроды. Жанчыны з вышэйшага свету, інтэлігентныя, створаныя квітнець у адпаведным антуражы, з самага дзяцінства і на працягу ўсяго жыцця ствараюць сабе туалет, так бы мовіць, духоўны. У ім, калі ўявім сабе яго часткі праз сімвалы, веданне літаратуры і мастацтва будзе, напрыклад, сукенкай, уменне размаўляць на розных мовах - стужкамі і фальбонамі, ігра на фартэпіяна, спевы, маляванне і г.д. - менш і больш каштоўнымі ўпрыгожваннямі. Ад гэтага, духоўнага, туалета шматкроць болей, чым ад таго, фізічнага, залежыць становішча жанчыны ў грамадстве.

Вандроўкі належаць да ліку найпершых прыкмет і галоўных патрэб цывілізаванай асобы.

Не толькі для сябе, але і для іншых стараўся, бо толькі тое задавальненне сапраўднае, якое раздзелены з іншымі.

















