
Ваша оценкаРецензии
Mroja25 мая 2025 г.Читать далееПэўны час я хадзіла вакол гэтай кнігі, то павялічваючы, то памяншаючы адлегласць паміж намі. Вокладка вабіла, памер палохаў.
Але пачалося ўсё гэта ваганне з маёй вандроўкі ў Гародню два гады таму і наведвання дома-музея пані Элізы. У той час наведванне музея Ажэшкі было дзеля галачкі, твораў яе тады я не чытала, гісторыю яе жыцця не ведала, хіба што імя чула.
Зараз, пасля прачытання рамана "Дзікунка", я бы іншымі вачыма глядзела на месца, дзе доўгі час жыла і знайшла свой апошні прытулак наша (лічу, што наша, негледзячы ні на што) вядомая пісьменніца.
Што датычыцца рамана, то ён мне вельмі спадабаўся. Я нават не чакала, што ён настолькі мне спадабаецца. Не апошнюю ролю ў гэтым адыграла выданне гэтай кнігі: сумясціць твор Ажэшкі і архіўныя матэрыялы, якія датычыліся пісьменніцы і вельмі пасавалі абранай тэме, а таксама інтэрактыў у выглядзе квіза - вельмі ўдалая ідэя, гэта дазволіла пагрузіцца ў гісторыю больш, чым поўнасцю.
Эліза Ажэшка была не толькі выбітнай пісьменніцай, але і актыўным грамадскім дзеячам і гэта цудоўна прасочвалася ў рамане, асабліва ў вобразе галоўнай гераіні, яе думках і дзеяннях. Мне здаецца, что Севярыну Ажэшка ў значнай ступені пісала з сябе. І гэты вобраз атрымаўся вельмі прывабным.
Упеўнена, что і іншыя творы Эліжы Ажэшкі на пакінуць мяне абыякавай, таму абавязкова пазнаёмлюся з астатнімі. Ну і музей у Гародне абавязкова наведаю зноў.569