
Ваша оценкаКнига из цикла
Авантуры Пранціша Вырвіча
Рейтинг LiveLib
- 546%
- 454%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Wild_Iris27 апреля 2021 г.Читать далееО недахопы гістарычна-прыгодніцка-фантастычна-мыльнай сагі пра Вырвіча і Лёдніка, імя вам легіён.
Героі, якія перасталі змяняцца і развівацца недзе яшчэ ў кнізе номер два і цяпер толькі ззяюць адноўленай фарбай на старым кардоне? Стаўлю тлустую птушку. Пяром, аўтэнтычна замочаным у чорным атраманце.
Гераіні, якія не змяняліся і не развіваліся прыкладна ніколі і заўсёды былі патрэбныя толькі па тое, каб героі маглі велічна папакутаваць з-за іх смерці або праявіць сваю мужнасць, адважна ратуючы іх? Яшчэ адна, нават тлусцейшая чорная птушка.
Сюжэт, які дазмяняўся і даразвіваўся да набору слаба звязаных сцэн з тупаватым шляхцічам, дэманічнымі магнатамі і анельскім доктарам, продкам усіх герояў усіх любоўных раманаў, якога катуюць і катуюць (даўно пара зрабіць з гэтых сцэн хоць адну дрынкінг-гэйм), а ён дэманструе і дэманструе пяшчотным чытачкам сваю незвычайную прыгажосць, розум, пабожнасць і магічныя здольнасці? Чарговая птушка, тлусцейшая і чарнейшая за папярэднія...
Удых. Выдых. Ці значыць усё гэта, што я не люблю кнігі пра Вырвіча з Лёднікам? Ці перастану я іх купляць? Смешнае пытанне. Зразумела, што не. Гэта найлепшае беларускае гістарычна-прыгодніцка-фантастычнае мыла на дадзены момант. Я люблю яго больш за ўласныя ныркі! Людміла Іванаўна, калі Вы прачытаеце гэтую рэцэнзыю, не крыўдуйце, малю і заклінаю Вас святым Франтасіям. Пішыце яшчэ хоць сем кніг, а я кожны раз буду аддаваць Вам свае цяжка заробленыя грошы! Праўда-праўда! Дасылаю Вам у якасці залогу сэрцайка з пальцаў.
...калі ў чарговай кнізе высветліцца, што спадарыня Меланхолія кінула добрага доктара і знайшла сабе якую-ніякую дзяўчыну, я буду гатовая заплаціць за яе ў два разы больш. Падумайце, Людміла Іванаўна. Калі ласачка. Я, адданая чытачка, раблю Вам надзвычай сур'ёзную дзелавую прапанову.
Содержит спойлеры9541
Цитаты
Osman_Pasha10 февраля 2021 г.- Гэта ж пра тыповага беларуса. З аднаго боку, ён будзе цярпець тры дні на гаку... Мяне, малога, заўсёды абурала: што той Байда не мог у першы ж дзень пакарання «тугусенькі лук» у свайго слугі папрасіць? З іншага боку — калі ўжо беларус наважыцца дзейнічаць, дык нават падвешаны за рабро, у немагчымых умовах, абароніць сваё. Нас не так лёгка знішчыць, Бутрым.
— Нялёгка. Як бы каму ні хацелася.5345
Osman_Pasha10 февраля 2021 г.Ну такое яно, начальства, ва ўсе часы... Дзе яму трэба, ведае, дзе не трэба - не ведае.
5315
Подборки с этой книгой

Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Святло мінуўшчыны
Feminna
- 15 книг
Беларуская літаратура
Aerin
- 31 книга
Авантуры Пранціша Вырвіча
Aerin
- 7 книг
Другие издания












