Рецензия на книгу
Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі
Людміла Рублеўская
Wild_Iris27 апреля 2021 г.О недахопы гістарычна-прыгодніцка-фантастычна-мыльнай сагі пра Вырвіча і Лёдніка, імя вам легіён.
Героі, якія перасталі змяняцца і развівацца недзе яшчэ ў кнізе номер два і цяпер толькі ззяюць адноўленай фарбай на старым кардоне? Стаўлю тлустую птушку. Пяром, аўтэнтычна замочаным у чорным атраманце.
Гераіні, якія не змяняліся і не развіваліся прыкладна ніколі і заўсёды былі патрэбныя толькі па тое, каб героі маглі велічна папакутаваць з-за іх смерці або праявіць сваю мужнасць, адважна ратуючы іх? Яшчэ адна, нават тлусцейшая чорная птушка.
Сюжэт, які дазмяняўся і даразвіваўся да набору слаба звязаных сцэн з тупаватым шляхцічам, дэманічнымі магнатамі і анельскім доктарам, продкам усіх герояў усіх любоўных раманаў, якога катуюць і катуюць (даўно пара зрабіць з гэтых сцэн хоць адну дрынкінг-гэйм), а ён дэманструе і дэманструе пяшчотным чытачкам сваю незвычайную прыгажосць, розум, пабожнасць і магічныя здольнасці? Чарговая птушка, тлусцейшая і чарнейшая за папярэднія...
Удых. Выдых. Ці значыць усё гэта, што я не люблю кнігі пра Вырвіча з Лёднікам? Ці перастану я іх купляць? Смешнае пытанне. Зразумела, што не. Гэта найлепшае беларускае гістарычна-прыгодніцка-фантастычнае мыла на дадзены момант. Я люблю яго больш за ўласныя ныркі! Людміла Іванаўна, калі Вы прачытаеце гэтую рэцэнзыю, не крыўдуйце, малю і заклінаю Вас святым Франтасіям. Пішыце яшчэ хоць сем кніг, а я кожны раз буду аддаваць Вам свае цяжка заробленыя грошы! Праўда-праўда! Дасылаю Вам у якасці залогу сэрцайка з пальцаў.
...калі ў чарговай кнізе высветліцца, што спадарыня Меланхолія кінула добрага доктара і знайшла сабе якую-ніякую дзяўчыну, я буду гатовая заплаціць за яе ў два разы больш. Падумайце, Людміла Іванаўна. Калі ласачка. Я, адданая чытачка, раблю Вам надзвычай сур'ёзную дзелавую прапанову.
Содержит спойлеры9545