
Ваша оценкаКнига из цикла
Авантуры Пранціша Вырвіча
Рейтинг LiveLib
- 556%
- 444%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Osman_Pasha11 июня 2023 г.Читать далее7 кніг, амаль 30 кніжных гадоў і вось
прагодыавантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра, шпега, студыёзуса, драгуна, здрадніка, канфедэрата, чальца банды Чорнага Доктара і, урэшце, маршалка менскага, а з ім і Баўтрамея Лёдніка сябра, настаўніка і былога слугі, набытага некалі за адзін медны шэлег, падышлі да канца.Усе кнігі цыклу напісаны па адным шаблоне. Кожная глава пачынаецца з нейкага міфу, ці з прыказкі, ці з забабона, а потым ідуць разважанні аўтара на тэму. Часам яны бываюць цікавымі і пацешнымі, напрыклад у гэтай частцы былі такія:
Каб пазбавіцца начніцаў, разумныя людзі вешаюць на дзверы кашулю каўняром уніз. Хоць халера яго ведае, чаму дзеўкі, ператвораныя ў прывідаў праз тое, што пры жыцці не займелі ўласных дзяцей, баяцца кашуляў. Кашлатыя, голыя, мокрыя, бо ў балотах жывуць, наадварот, мусілі 6 хапацца за любую анучу, каб прыкрыцца.
Вось калі б вакол быў лес, дык з лесавіком якраз можна было б пагаварыць - ён засімпатызуе толькі таму, хто ў вывернутай кашулі, а яшчэ лепей, калі яна задам наперад апранутая. Мусіць, лясны дух, такое пабачыўшы, думае: «Глузды і так з'ехалі ў небаракі, які сэнс яго па карчах ганяць? Можна і пагутарыць для смеху».У сярэдзіне герояў чакаюць падарожжы, пераследы, таямніцы, загадкі, бойкі, вязніцы, часам катаванні, і ў адпаведнасці з назвай – авантуры. І ўсе гэтыя прыгоды накіраваны на адно – зрабіць лепей для Беларусі. Але погляды герояў не супадаюць з поглядамі і намерамі магнатаў якія іх прымушаюць увязацца ў справы. Можна нават падумаць, што часткі адрозніваюцца толькі галоўнай справай, але гэта не так. У іх закранаюцца розныя тэмы, напрыклад тут, між іншым, прысутнічаюць развагі над тым ці з'язджаць з Радзімы, калі там табе пагражае небяспека. Можна не казаць што абіраюць Вырвіч з Лёднікам. Яшчэ героі на працягу серыі развіваюцца, нават абзаводяцца сем'ямі. Толькі калі сям'я Лёдніка заўсёды на відавоку, то сям'я Вырвіча знаходзіцца за кулісамі падзеяў.
Пачынаючы з першай кнігі, з 1759 года, героі спрабуюць прадухіліць распад дзяржавы, перашкодзіць як расейцам, так і дамарослым дзеячам, для якіх асабістая ўлада пануе над дзяржаўнымі інтарэсамі. Але для чытача ад пачатку вядома чым усё скончылася, і што нічога добрага герояў на іх шляху не чакае. Таму спыніўшысь на парозе другога падзелу Рэчы Паспалітай Людміла Рублеўская паступіла слушна скончыўшы гэты цыкл. Кожная з частак мае нешта кшталту тлумачэння пасля назвы - раман прыгодніцкі і фантасмагарычны. Магчыма калі-небудзь у будучыні яшчэ праявіцца фантасмагарычная галіна і героі змогуць выправіць ход гісторыі.
24386
Цитаты
Osman_Pasha11 июня 2023 г.Як часта ў гісторыі застаюцца толькі версіі падзей пераможцаў: ахвяры прадстаўляюцца нападнікамі, грабежнікі - збаўцамі...
2105
Osman_Pasha11 июня 2023 г.Госць у дом - Бог у дом, апошнюю шапку прадай, але напаі-накармі з прымусам да немагчымасці самастойна ўстаць з-за стала, згодна са шчодрым сармацкім звычаем. А пасля яшчэ чарку-расхадуху, аглаблёвую, страмянную, калі госць, вядома, яшчэ ў сядле трымаецца...
293
Osman_Pasha11 июня 2023 г.Ну, пра сваяцтва - загучна, мо хіба траюрадная прабабка чацвёртым шлюбам...
236
Подборки с этой книгой

Святло мінуўшчыны
Feminna
- 15 книг
Беларуская літаратура
Aerin
- 31 книга
Авантуры Пранціша Вырвіча
Aerin
- 7 книг
Другие издания












