
Пераклады
Wild_Iris
- 1 226 книг

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Каб жа ж я адразу ведаў, за што бяруся...
Я, як заўсёды, доўга збіраю кнігі на паліцах, а чытаю іх шмат пазней, але мой знаёмы прачытаў адразу. Сказаў, вельмі цяжка чытаецца, шмат філасофіі, параіць цяжка. Для мяне перш за ўсё гэтая кніга была цікавай, бо яна пра Вільню. Але ж я не ведаў тады, што раман сапраўды ВЕЛЬМІ цяжкі...
Спачатку, старонак 100, ты наогул не разумееш, што адбываецца. Ёсць нейкі галоўны герой - Вітаўт Варгаліс. Ён жыве ў сталіцы Літвы, у Вільні, працуе ў бібліятэцы, сядзеў у турмах за свае думкі пра незалежнасць Літвы ад СССР. Аповед ідзе ад імя Варгаліса. І думкі Вітаўта - гэта суцэльная блытаніна. Проста нейкае булькаючая варыва з думак. Вось ідзе чалавек па вуліцы і бубніць нешта сабе пад нос пра ўсё, што бачыць, пра што было і пра што хацелася, как было, але не будзе. І гэтыя думкі часам вельмі брыдотныя. Вельмі добра пра гэта гаворыць сам ГГ - каля мяне стаіць жанчына, я ёй падабаюся, але яна не ведае, што у маёй галаве гномікі, якія безупынна ванітуюць. А вось вам, чытачы, думкі пра чалавека, які зняў штаны і спускае на землю каўбасу... І ты такі чытаеш усё гэта і думаеш - наогул навошта я гэта чытаю... Гэта ж трызненні п'янага чалавека, альбо чалавека, які запусціў сабе хмурага па венах. Хібо можа быць што карыснага ў гэтай бязглуздзіцы? Нават на самой вокладцы напісана цытата чалавека з аднаго сайта, што ён не змог прайсці далей 100 старонак, бо гэта чытаць наогул немагчыма.
Здаецца, можна тыкнуць пальцам я любое месца і пачынаць чытаць з яго. Ці перачытваць тое, што чытаў учора - не будзе ніякай розніцы. Не буду хлусіць, мне таксама хацелася кінуць чытаць, хаця б на нейкі час. Але ж я быў у водпуску, нікуды не спяшаўся, таму проста здаўся і чытаў сказ за сказам. І вось жа ж цікава, што потым мне чыталася лягчэй. П'яныя трызненні пачалі складвацца ў нейкую больш зразумелую карціну. Ты разумееш, што галоўны герой - гэта чалавек, якога пабіла жыццё. Ён злы на ўвесь свет. На шэрую і брыдкую Вільню, на бязглуздых віленчукоў, на варожую краіну саветаў. Ён быў вязнем, але змог перажыць здзекі, неяк выжыў, неяк прызываіўся да новага жыцця. Але не хоча і не можа з гэтым мірыцца. Для яго ўсё, што ён бачыць, брыдкае. Нават жанчыны, якія каля яго круцяцца, гэта проста похва і вялікія грудзі. Дарэчы, пра жанчын вельмі брудна напісана...
І праз старонак прыкладна 200 я пачаў разумець, што адбываецца, і мне стала вельмі цікава. Бо гэта раман-галаваломка. Гавяліс не кажа пра рэчы проста, ён апісвае іх праз гамерычныя параўнанні. Айтар не піша дакладна, дзе жывае герой рамана, дзе працуе, з кім ён сябруе, пра што гаворыць на працы. Таму і цяжка усё гэта чытаецца. І прыблізна напалове кнігі ты наогул пазнаеш, што гэта ДЭТЭКТЫЎ! Бо потым, у другіх раздзелах ідзе гаворка ужо ад другіх людзей, якія былі разам з Варгалісам. Тыя людзі ўжо і думаюць інакш, па-іншаму вядуць гаворку. Што яны думаюць пра Варгаліса? Чаму адбылося забойства? Хто ахвара? ЦІ магло так здарыцца?
Раман проста неверагодны па напружанню. Спачатку тое, што адштурхоўвала мяне ад сябе, стала вельмі прыцягальным. Вельмі цікава было пачуць ад літоўцаў думкі пра Літву, пра будучыню, пра мінулае. Я лічу, што не трэба лезці да чалавека, каб навязаць яму свае думкі, трэба спачатку пачуць яго меркаванні, пачуць яго крык душы. Чаму літоўцы такія? Ну дык вось чытайце, глядзіце, думайце...
Ужо дачытаўшы раман, я адразу падумаў, што трэба б было яго перачытаць, шмат новага дазнаюся... "Віленскі покер" цяжкі, "Віленскі покер" вялікі, "Віленскі покер" незразумелы, але вельмі правабны.
Мяне не турбавала нянавісць ГГ да ўсяго савецкага, але ж некаторыя месцы ўсё ж крыху рэзалі. Беларусаў у кнізе няма. Ну як няма, ёсць Стэфка, але яна пра сябе кажа, што яна тутэйшая, бо сама не разумее, хто яна па жыцці. Пераехала калісьці ў прыгожую Вільню, але так і засталася тутэйшай, якой няма месца ў "цывілізаваным" свеце. Дык вось Гавяліс піша пра магутнае мінулае Літвы, што займала амаль паўЕўропы, што ўсе баяліся літоўцаў, а палякі і рускія такія дрэнныя... Ні слова пра суседаў. Суседзі рускія, не болей. Мне смешна гэта чуць ад жамойтаў. Ну сапраўды ж не тую краіну назвалі Літвой, не тую... На якой мове гаварылі ў ВКЛ? А? На якой? Але ж у гэты час я пачынаю сябе адчуваць нейкім брыдкім імперцам, таму чаму б не пакінуць усё так, як ёсць. Хай кожны сабе нешта думае, абы не біліся...
Цяжкі для ўспрымання раман, але манументальны для літоўцаў. Я б з задавальненнем прачытаў нешта такое пра Мінск, але няма ў нас сваіх Гавялісаў. Сам "Віленскі покер" таксама, як і знаёмы, рэкамендаваць не буду, бо складаны твор. І дарэчы мне вельмі падабаецца назва твора, бо віленскі покер ідзе ад назвы вар'яцкага твора, які граў віленскі джаз-бэнд у кнізе. Вось уся кніга як і той дурны вычварэнскі джаз. 8/10.

Для меня ця книга стала откровенням, сповіддю людини у відчаї, путівником по місту Вільнюс часів РС.
Я не знаю, яким був Vilnius Sovieticus. Якими були вулиці міста за тих часів. Я знаю Вільнюс іншим: яскравим, безмежним, затишним. Я люблю Вільнюс з вуличними музиками на розі вулиць Pilies та Švento Mykolo, яскраві стіни будинків на вулиці Literatų, я готова годинами блукати по Didžioji та пити кульбабове вино на Stikliu.
На сторінках роману читач зіштовхується з зовсім іншим світом, з Вільнюсом навиворіт. Світ, де вулицями рухаються безликі тіні, а за тобою невідривно слідкують очі вільнюського василіска.
В центрі роману Ґавяліса - ЛЮДИНА. Чоловік, що пройшов страшну школу життя: втрата матері, війна, арешт і табори. Спочатку роман Ґавяліса складно зрозуміти: плутані думки головного героя, велика кількість персонажів, постійні флешбеки та спогади з дитинства протагоніста.
Текст нагадує потік думок і спогадів головного героя, завдяки чому роман часто порівнюють з монуметальною роботою Джеймса Джойса “Уліcс”. В романі описана зовсім інша реальність, так немов цей світ створили штучно і постійно десь є Великий брат, котрий слідкує, щоб всі актори (чи маріонетки?) жили (чи грали?) за вказаним сценарієм. Це, в свою чергу, нагадує штучну реальність в романі “1984”. Різниця лише в тому, що світ Орвела існував на папері, а світ Ґавяліся був реальним.
Для мене особисто цей роман має спільні риси з роботами Ґерти Мюллер, котра описує часи панування Чаушеску в Румунії. Головні героїні постійно відчували на собі пильне око диктатора та Секурітате, так само як персонаж Ґавяліся постійно відчуває присутність “поконаних”.
Цей роман важко комусь рекомендувати. До нього потрібно прийти самому. Він складний, трагічний, його неможливо читати запоєм, щоб не провалитись в темну депресію.
Хочеться відзначити роботу перекладачів. Як філігранно та танко було переданно весь відчай, думки, спогади та переживання на сторінках роману. Тільки хотілось би, щоб не перекладали назви вулиць Вільнюса, бо часом я не могла зрозуміти, в якому місці відбуваються ті чі інши події.

Марцін Пошка быў фанатыкам навукі.
Ён рупліва дасьледаваў шлях савецкага грамадзяніна ад дзіцячага садочку да заканчэньня ўнівэрсытэту й з матэматычнай дакладнасьцю даказаў, што паўсюды й заўжды вучаць адно праглынаць гатовыя тэзы, нежывыя вобразы й нячулыя канструкцыі. Нідзе ня вучаць думаць. Ня вучаць самому ствараць вобразы, знаходзіць тэзы, складаваць лягічныя сыстэмы. Ня вучаць шукаць праўду, ня вучаць сумнявацца. А самае страшнае — ня вучаць асновам маральнасьці й чалавечнасьці. Карацей, гадуюць паляўнічых, гаваркіх папугаяў, бяздушных аўтаматаў — каго заўгодна, толькі ня Homo sapiens. Марцін заўжды бясконца паважаў ідэю Homo sapiens. У другой частцы свайго опусу прывёў процьму жудасных прыкладаў — ад дэбільных навучальных праграмаў да роздумаў маладых забойцаў: яны забівалі проста так — нават не са злосьці, не празь нейкія чорныя інстынкты, адно толькі праз тое, што не разумелі самых элемэнтарных пачаткаў людзкой маралі.
Калі дысэртацыя спатыкнулася ўва ўсіх інстанцыях, Марцін нічога не зразумеў. Далей верыў у сілу розуму. Такая сыстэма адукацыі ж нішчыла абсалютна ўсё: эканоміку, палітыку, людзкі дух; значыць, яго дысэртацыя ратавала ўсю краіну. Але ніхто, абсалютна ніхто нават і ня думаў гаварыць пра яе перавагі ці хібы. Мноства аднолькавых твараў неразборліва мычалі аднолькавымі галасамі: “Ну што вы, як можна, сам разумееце, сам жа ўсё разумееце”.

Толькі тыя, хто згубіў дух, баяцца ўнутраных пачвараў. Толькі тыя, хто страціў процівагу, робяць выгляд, што нутро ў іх чыстае й гожае. Насамрэч вялікім стаць можаш, толькі злучыўшы сваё неба са сваім пеклам.

Гедрайцене гадавала трусаў, зь іх жыла, бо ніякай пэнсіі не атрымоўвала, а адзіны сын пра яе не клапаціўся. Усіх сваіх гадаванцаў яна звала па імені й вадзіла выгульваць на луг. Трусы яе слухалі, як дрэсіраваныя сабакі. Але галоўнае — іх імёны. Адзін гістэрычны чарнавухі зваўся Гітлер. Вусаты таўстун быў па імені Сталін. Бывалі там і Берыя, і Суслаў, і Чынгісхан, і Менгеле. Бывалі — бо трусы мяняліся, а імёны заставаліся тыя ж. Іх выдумляў ВВ. Паводле яго — каб не было шкада тых трусаў забіваць. Сама Гедрайцене іх забіваць не магла. Прасіла дапамогі ВВ. Ён браў якога Менгеле ды ўкладваў адным рухам далоні. Гедрайцене тым часам закрывала вочы й думала пра сапраўднага Менгеле.














Другие издания


