
Ваша оценкаЦитаты
Halyava17 апреля 2022 г.Читать далееМарцін Пошка быў фанатыкам навукі.
Ён рупліва дасьледаваў шлях савецкага грамадзяніна ад дзіцячага садочку да заканчэньня ўнівэрсытэту й з матэматычнай дакладнасьцю даказаў, што паўсюды й заўжды вучаць адно праглынаць гатовыя тэзы, нежывыя вобразы й нячулыя канструкцыі. Нідзе ня вучаць думаць. Ня вучаць самому ствараць вобразы, знаходзіць тэзы, складаваць лягічныя сыстэмы. Ня вучаць шукаць праўду, ня вучаць сумнявацца. А самае страшнае — ня вучаць асновам маральнасьці й чалавечнасьці. Карацей, гадуюць паляўнічых, гаваркіх папугаяў, бяздушных аўтаматаў — каго заўгодна, толькі ня Homo sapiens. Марцін заўжды бясконца паважаў ідэю Homo sapiens. У другой частцы свайго опусу прывёў процьму жудасных прыкладаў — ад дэбільных навучальных праграмаў да роздумаў маладых забойцаў: яны забівалі проста так — нават не са злосьці, не празь нейкія чорныя інстынкты, адно толькі праз тое, што не разумелі самых элемэнтарных пачаткаў людзкой маралі.
Калі дысэртацыя спатыкнулася ўва ўсіх інстанцыях, Марцін нічога не зразумеў. Далей верыў у сілу розуму. Такая сыстэма адукацыі ж нішчыла абсалютна ўсё: эканоміку, палітыку, людзкі дух; значыць, яго дысэртацыя ратавала ўсю краіну. Але ніхто, абсалютна ніхто нават і ня думаў гаварыць пра яе перавагі ці хібы. Мноства аднолькавых твараў неразборліва мычалі аднолькавымі галасамі: “Ну што вы, як можна, сам разумееце, сам жа ўсё разумееце”.2245
johatsuxx13 сентября 2020 г.Толькі тыя, хто згубіў дух, баяцца ўнутраных пачвараў. Толькі тыя, хто страціў процівагу, робяць выгляд, што нутро ў іх чыстае й гожае. Насамрэч вялікім стаць можаш, толькі злучыўшы сваё неба са сваім пеклам.
2166
silmatera4 июня 2021 г.Читать далееГедрайцене гадавала трусаў, зь іх жыла, бо ніякай пэнсіі не атрымоўвала, а адзіны сын пра яе не клапаціўся. Усіх сваіх гадаванцаў яна звала па імені й вадзіла выгульваць на луг. Трусы яе слухалі, як дрэсіраваныя сабакі. Але галоўнае — іх імёны. Адзін гістэрычны чарнавухі зваўся Гітлер. Вусаты таўстун быў па імені Сталін. Бывалі там і Берыя, і Суслаў, і Чынгісхан, і Менгеле. Бывалі — бо трусы мяняліся, а імёны заставаліся тыя ж. Іх выдумляў ВВ. Паводле яго — каб не было шкада тых трусаў забіваць. Сама Гедрайцене іх забіваць не магла. Прасіла дапамогі ВВ. Ён браў якога Менгеле ды ўкладваў адным рухам далоні. Гедрайцене тым часам закрывала вочы й думала пра сапраўднага Менгеле.
165
johatsuxx21 сентября 2020 г.Ён сарваў зь мяне сукенку, разадраў яе на дробныя шматкі, агледзеў позіркам прафэсіянала й сказаў, што на выставе пакажа мяне: голую, абмазаную гаўном, абклееную знойдзенымі ў прыбіральні шкуматамі газэты. І назаве гэта "Літва"...
1113