
Пераклады
Wild_Iris
- 1 228 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Адзінота ... Такое давячае, густое пачуццё, якое аддзяляе цябе ад свету. Вось пра што гэтая кніга. Менавіта пра ўчэпістае пачуццё пакінутасці. Пра тое, што ты сам-насам супраць усяго свету.
Кніга цалкам не асацыюецца са Швецыяй. Такой квітнеючай, добраўпарадкаванай і ідэальнай. Чытаючы я ўвесь час лавіла сябе на думцы, што аўтар забыты, патрапаны жыццём, непрызнаны геній, які дажывае свой век у богам забытай хрушчоўцы з драўлянымі аконнымі рамамі, у якія холад пранікае без праблем, з вьевшімся пахам Прымы і ўціскальнай атмасферай блізкага канца.
Апавяданне пачынаецца з забойства трох чалавек. І чытач пагружаецца ў свет забойцаў і жерт. І тут усё далёка не так проста. Свет ніколі не дзяліўся на чорнае і белае. Не, свет поўны адценняў шэрага. Нам удаецца прасачыць як кожны з персанажаў прыйшоў у гэтую кропку незвароту. Прасачыць іх думкі і пачуцці. І становіцца вельмі вельмі холадна, як быццам ты чытаеш гэтую кнігу, стоячы на краі абрыву.
Сама кніга параўнальная са зборнікам апавяданняў, якія звязаныя паміж сабой. І гэта проста геніяльны падыход. Кожная частка - гэта гісторыя аднаго чалавека. Але ўсе разам яны звязаны менавіта патройным забойствам, што апісвалася ў пачатку.
Думаю, што гэта твор трэба чытаць восенню, калі за акном задзімае вецер, а па падваконніку без стомы скачуць кроплі дажджу. І выглядаючы ў акно (асабліва жывучы ў Расеі ці Беларусі), цябе проста кідае ў цёмны вір, запоўнены тленнасці існавання.

Гэта кніга, якая, як мне здаецца, не зусім шведская - яна мае ўніверсальны характар, то-бок замяні імёны герояў, назву мясцовасці, і падзеі маглі б адбыцца на беларускім Палессі.
Шведская парачка забівае некалькі чалавек. Усе ахвяры выпадковыя. Забойствы без дай прычыны. Так раман пачынаецца. і далей усё развіваецца ад гэтай першай главы. Усе главы кнігі звязаныя з першай, але гэта не лінейны іх працяг. Гэта нібы апавяданне пра адну і тую ж падзею, але з розных бакоў. Іда Ліндэ апісала гэтыя забойствы і вачыма забойцаў, і вачыма блізкіх ахвяраў.
На другой главе, як гэта было са мной, можа падацца, быццам чытаеце зборнік апавяданняў. Адолейце другую главу (першая і так цікавая) і вы далей усё зразумеце - і кніга, спадзяюся, вам зойдзе. Яна глыбейшая, чым можа падацца з анатацыі. Але занадта кароткая, чым хацелася б мне.

Для аматараў скандынаўскага мастацтва. Вострае пачуццё адзіноты і жаданне даказаць, што жывы.Вельмі спадабалася мова перакладу і фармат - некалькі маленькіх расказаў, звязаных паміж сабой. Палучыла асалоду, чытаючы.











Другие издания

