
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Ваша оценка
Ваша оценка
Легко понять низкие оценки у Прэм'еры - все ждали, видимо, вторую Радзіва "Прудок" с козой, а тут коза картонная, Прудок - декорация, а его жители - актёры, потому что автор рассказывает о том, как писалась и не оживала, а после оживала пьеса.
В целом, это довольно мило и местами забавно, да и от чтения на белорусском моё сердечко не может не растаять. Понравились отрывки про пропавшего Ленина, про театр и потерявшегося персонажа. А вот про странствия этого персонажа, Париж и Олю - не очень. Как будто потому что в первом случае всё тут рядом, под боком и оно живое и смешное, а во втором - ровно наоборот. Верните козу!
Тем не менее, дочитав вчера, в полусне искала Прудок и не находила, почувствовала себя немного Горватом.

Пра Горвата ўжо страшнавата нешта пісаць, як і ў выпадку з Марціновічам. Толькі Віця сам адказвае крыўдзіцелям сваёй творчасці ў сац.сетках, а за Андрусіка Іванавіча гэта робяць прыхільнікі яго творчасці.
Адразу скажу, што я з тых людзей, якім першая кніга Горвата вееельмі спадабалася. З захапленнем пагрузілася ў жыццё Прудка, назірала за яго жыхарамі, за жыццём ўласна Горвата, ката, казы. Гэта быў цікавы тэкст, які выклікаў увагу да свайго аўтара, бо было дасціпна і смешна. Побытавыя замалёўкі перамяшаліся з разважаннямі і трапнымі жыццёвымі афарызмамі. Такі быў стыль Горвата, які многім прыйшоўся даспадобы (напрыклад, мне). Таму мы з надзеяй узяліся за другую кнігу.
Сказаць, што я расчараваная "Прэм'ерай", гэта не сказаць нічога. Так, я не думала, што эфект ад новай кнігі будзе такі ж, як і ад папярэдняй, але прынамсі чакала нешта такое ж цёплае і светлае. Але атрымалася, што Андрусь Горват знік, а месца яму саступіў Андрэй Горват. Прудок вось толькі нікуды не знік, а перабраўся не сцэну Купалаўскага тэатра. І вялікую частку гэтай кнігі Горват ные (у прамым сэнсе) наконт гэтай пастаноўкі.
Кніга закальцаваная тэмай спектакля паводле першай кнігі: пачынаецца твор рэпетыцыяй, а заканчваецца прэм'ерай. А ўвесь астатні час Горват ператвараецца ў безаблічнага "аўтара" і спрабуе знайсці сябе/героя. Прудок выйшаў на вялікую сцэну, але Горват пакуль не выйшаў з Прудка, бо на фоне ўсяго астатняга выглядае дробным.
Я не ведаю, для чаго было патрэбнае выданне гэтай кнігі, бо па сутнасці ў ім няма нічога асаблівага (акрамя невялікіх уставак з творчай кухняй Купалаўскага тэатра, пра якую ўвогуле было б цікава пачытаць асобную кнігу). Ці можа гэта мне складана зразумець душэўныя трывогі аўтара, бо я ў кнізе ўбачыла толькі рэфлексіі наконт папярэдняга твора і ранейшага жыцця, накшталт "раней трава была больш зялёнай". Той выпадак, калі дакладна не абмінуць параўнанняў з папярэднім творам, і тут Горват прайграў сам сабе.
Затое афармленне кнігі прыгожае, вельмі спадабаліся ілюстрацыі.

Вельмі інтымная кніга, вельмі імклівая. Чалавек у тумане, у роздумах, у сумненні. І гэты калаўрот падзей захінае ўсё лішняе, калі застаецца толькі душа, пачуцці, думкі. Радзіва было дзённікам падзей, Прэм'ера ж стала дзённікам душы. Шчырым дзённікам, у якім відаць сцежкі жыцця кожнага з нас.
Брава, аўтар! Брава, усё ж такі не Андрэй, Андрусь.

Спачатку будзе доўга маўчаць. Потым з яе губ упадзе слова:















