– Ты хацеў бы вярнуцца назад, Макс?
Я задаю гэтае пытанне ўсюды. І ўсюды чую ў адказ аднолькавае:
– Разумееш...
Далей можна не слухаць. Можна проста глядзець Макс ў вочы, бачыць у яго вачах плошчу Леніна. Макс сумуе па плошчы Леніна. Няхай яна савецкая, праедзеная страхамі і зарослая бархатцамі, але што рабіць, калі іншай няма.
– Я хацеў бы, але. Але разумееш...
Разумею.