
Ваша оценкаЦитаты
Irina_Tripuzova4 июля 2016 г.Смерць, жыццё... Дзіўно ўсё гэта!
І нашто жыць? каб сканаць?
Смерць прыйшла — і песня спета,
І прыложана пячаць.21,5K
Arciom_12 марта 2018 г.І любіў ён адзіноту,
Бо так лепей было жыць:
Тут ён мог сабе ў ахвоту
Песні пець і гаманіць.11,8K
Irina_Tripuzova4 июля 2016 г.Ды што нам у тым прасторы?
Што нам шыр без берагоў?
Калі мы — чаўночкі ў моры
Без вясёл, без жыгалёў?11,6K
AdoreReading11 марта 2023 г.Родны край! ты разарваны,
І на захад ад мяжы
Пан пыхлівы, надзіманы
Моцна сцягвае гужы,
Каб з варшаўскае майстэрні
Беларусу сшыць халат,
Ды ні ксёндз, ні пан не верне
Плынь гісторыі назад!
Эх, чаго нам ні прыйшлося,
Брацце мілыя, ужыць!
Колькі талентаў звялося,
Колькі іх і дзе ляжыць
Невядомых, непрызнаных,
Не аплаканых нікім,
Толькі ў полі адспяваных
Ветру посвістам пустым!
Дык хіба ж мы праў не маем,
Сілы – шлях свой адзначаць
І сваім уласным краем
Край свой родны называць?0314
AdoreReading11 марта 2023 г.Читать далееБрацце мае, беларусы!
У той кнізе людскіх спраў
Сам лёс, мусіць, для спакусы
Гэты край нам адзначаў.
Тут схадзіліся плямёны
Спрэчкі сілаю канчаць,
Каб багата адароны
Мілы край наш звэяваць,
А нас цяжка ў сэрца раніць,
Пад прыгон узяць навек,
Нашы скарбы апаганіць,
Душу вынесці на здзек,
Каб у віры той ашукі
Знішчыць нашы ўсе сляды,
Каб не ведалі і ўнукі,
Хто такія іх дзяды.
I лілася кроў нявінна,
Швед набытак наш паліў,
А ўрад царскі самачынна
Тут гвалтоўнасці тварыў,
Будаваў астрог народу
I барбарскім капылом
Мерыў волю і свабоду,
А культуру нёс з калом.0308
Arciom_19 марта 2018 г.Аднаго ж і князь не можа,
Хоць казаць пра то нягожа:
Князь не мае волі-ўлады
Вольнай думцы даць парады,
Думка ходзіць, дзе захоча:
Ад зямлі да зор і сонца
Няма думкам забаронцы.
Думка праўду кажа ў вочы
I вялікім і малому —
Гора будзе твайму дому!01,3K