Адгрымелі час свой громы.... «Сымон-музыка»

  • Аватар пользователя
    robot
    14 марта 2018

    Адгрымелі час свой громы. Гром-пярун імчыцца далей З грознай раццю грознай хваляй, А па лесе бураломы Засталіся нерухомы; Хто ўцалеў, маўчыць зацята, Толькі дуб над трупам брата Роніць з лісцяў слёзы жалю. Дзесь на ўсходзе нікнуць хмары, Дзесь адсвечваюць зарніцы Блескам-ззяннем таямніцы; Скаліць зубы слуп пажару — Бляск над лесам, дзе стажары, Там няшчасце, там згінота: Нехта спален з тых грымотаў, Спален свечкай бліскавіцы.

    1K