Брацце мае, беларусы! У той... «Сымон-музыка»

  • Аватар пользователя
    AdoreReading
    11 марта 2023

    Брацце мае, беларусы! У той кнізе людскіх спраў Сам лёс, мусіць, для спакусы Гэты край нам адзначаў. Тут схадзіліся плямёны Спрэчкі сілаю канчаць, Каб багата адароны Мілы край наш звэяваць, А нас цяжка ў сэрца раніць, Пад прыгон узяць навек, Нашы скарбы апаганіць, Душу вынесці на здзек, Каб у віры той ашукі Знішчыць нашы ўсе сляды, Каб не ведалі і ўнукі, Хто такія іх дзяды. I лілася кроў нявінна, Швед набытак наш паліў, А ўрад царскі самачынна Тут гвалтоўнасці тварыў, Будаваў астрог народу I барбарскім капылом Мерыў волю і свабоду, А культуру нёс з калом.

    352