
Обнаженное тело на обложке
Noel-13
- 812 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Начинала читать с интересом, а заканчивала уже через силу. По итогу - больше претензий, чем удовольствия, хотя что-то в этой книге, наверное, есть. Весь этот так называемый постмодернизм, если честно, изрядно поднадоел. В данном случае он выглядит еще и устаревшим. Роман напоминает ЖЖ-ные тексты, вдохновленные фраевской "Жалобной книгой".
Структурно роман состоит из нескольких частей, которые можно, по словам автора, читать как вместе и подряд, так и выборочно. Есть что-то вроде общей части-завязки, в которой героиня-писательница знакомится с весьма интересным мужчиной, который, в свою очередь, становится героем ее собственного романа (во всех смыслах). Дальше есть несколько вариантов развития событий, которые, в общем-то, похожи. Героиня местами замужем, местами немного несчастна, мечется и пробует жизнь. И неизменно втюхивается в своего героя, который неизменно же оказывается в большей или меньшей степени негодяем. К тому же, в романе есть еще один временной пласт, с 1642 по 1654 гг., перекликающийся с современностью.
Вот вроде бы ироничная, веселая, неглупая книга. По-хорошему откровенная, живая. Но скучно. Я, может быть, вообще не фанат "романов в романе", но иногда это получается удачно. Тут же структура вышла какая-то невнятная, хотя задумка была амбициозная, создается ощущение сумбура и невнятицы. Несмотря на упомянутую уже откровенность и кое-какие верные наблюдения, роман все же производит впечатление желания прокричать о своем, о женском. Я уж молчу про аннотацию, рекомендующую эту книгу всем - и эстетам, и любителям постмодернизма, и читателям любовных романов, и исторических, и неисторических, и философских... Я осознаю, конечно, ироничность этой аннотации, но тем не менее.
Прочиталась книга быстро и иногда все-таки не без любопытства, но оставила после себя впечатление чего-то слегка любительского.

У беларускай літаратуры – усё як раней, усё як звычайна. Сучасная беларуская літаратура – як вялізны айсберг, з якога бачна толькі нязначная яго частка – навершша. Выдатны прыклад - пісьменніца Людміла Шчэрба. Першы свой верш яна самастойна запісала літарамі на паперы ў 4 гады. Школьніцай удзельнічала ў літаратурнай перадачы Міколы Чарняўскага “Першыя сцяжынкі” на беларускім радыё. Затым працяглы час была сябрам літаратурнага аб’яднання Алеся Масарэнкі “Першацвет” і актыўна друкавалася ў аднайменным часопісе. І толькі ў 2016 годзе яе заважылі. Адбылося гэта таму, што пісьменніца выдала на паперы свой раман "Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця", які напісала некалько гадоў таму. Прычым гэта не першы яе буйны твор. Годам раней на платформе kniharnia.by выйшаў у электронным фармаце яе раман “Уладар рыбаў”.
Калі б у Людмілы не атрымалася выдаць “Урб@н. М”, дык увогуле, ці даведаліся б пра яе шырэй за кола сяброў і знаёмых? Варта таксама адзначыць, што Шчэрба сталічная пісьменніца, якая актыўна працуе ў літаратуры ўжо больш за 20 гадоў. І досыць актыўна друкуецца ў літаратурных часопісах.
Але вернемся да раману “Урб@н. М”. Адкуль такая дзіўная назва. Аказваецца, так пісьменніца называе горад, у якім адбываюцца падзеі ў той частцы твора, дзе апавядаецца пра Ганну і Макса. Увогуле твор досыць структурна мудрагелісты. Ён як бы складаецца з трох частак – сучаснага расповеду пра ўзаемадачыненні пісьменніцы Ганны і рэкламнага дызайнера Макса – гэта ўласна і ёсць кніга “Адзін дзень не майго жыцця”, да яе дадаецца яшчэ дзве часткі - гістарычная аповесць пра падзеі 1642–1654 гг. – пачатку вайны Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай з казакамі Багдана Хмяльніцкага ды Масковіяй; а завяршаецца раман біблейнай прытчай. Такую пабудову твора аўтарка называе мэшап (ад англ. mash-up — «змешваць кампазіцыі»). Змешвае яна досыць смела, бо часам падаецца, што гэтыя тры часткі ніяк не змешваюцца і трымаюцца аўтаномна. На самой справе ўсё незвычайнае, асабліва структурна і зместава, чалавек устрымае крытычна і часам аспрэчвае. Усё ж чалавек досыць кансэрватыўная істота.
Але ў чым наогул задача пісьменніка? Данесці свае думкі да чытача, пажадана каб гэта было максімальна арыгінальна і па-мастацку, і сваім тэкстам абудзіць у чытача пачуцці, суперажыванні і асацыяцыі. І ўжо справа самога пісьменніка, якім чынам ён паспрабуе тое зрабіць. І калі пісьменнік мае смеласць і сілаў ісці па цаліку, пракладаючы новую сцяжыну, то такім чынам ён узбагачае сваю літаратуру не толькі ўласным новым творам.
Ну і самае галоўнае, чым адрозніваецца гэты раман ад усім ранейшых раманаў, напісаных беларускімі пісьменніцамі, - сваёй рызыкоўнай, бязлітаснай жаночай шчырасцю. Што гэта значыць? Ну варта прачытаць, і адразу ўсё стане зразумела.

Тойхтопішаводгук: чорныя порткі ZARA, майткі Brubeck, швэдар C&A, куртка Wellensteyn, рукзак Fjällräven Kånkek, перагарышча "Золотой журавль", пах Boss Pure Game.
Настрой: саркастычны.
Любімы жаночы водар: Elizabeth Arden 5th Avenue.
Прачытаў раман, седзячы перад ноўтам, у трамваі і ваннай. Аналіз зрабіў, п'ючы каву ў кавярні. Пісьменніца захацела зламаць мой моск. Добры стрэл! Спачатку нават пацягнула на ваніты ад пейзажаў недагорада з архітэктурай у стылі "Аграгламур" і хуткасці змены сцэн. Але два глыткі падараванага на народзіны каньяку паправілі сітуацыю, і мозг пачаў аналізаваць, здагадваючыся, што будзе за наступным паваротам. Была ў кнізе апісана размова на тэму гендэрнасці твораў – дык тут адразу ўсё зразумела, з першых радкоў. Абрэзанай тэстастэронам свядомасці ў гэтай прасторы цяжкавата, але весела. Цікава зазірнуць у свет іншымі вачыма і ачмурэць ад таго, "як у іх там у галаве". Аўтар добра папрацавала, рэспект таксама рэдактару і дызайнеру! Вы таксама, я гляджу, не Алёшы з батонамі: працу сваю ведаеце. Цікавая мова і, канешне, сэксуальныя сцэны, якіх хапае, толькі неяк коратка ўсё для дзяўчыны ў сэнсе апісання. Хочацца эпічнасці, а тут хм… Наступным разам расцягніце час, можа, я нават тады ўзбуджуся. Карацей, спадабаліся некаторыя жарты і гульня словаў, філалохаўскае ўспрыманне рэчаіснасці і пазітыў. Гістарычная частка – самая моцная. Выходзіць на тое, што аўтар – чалавек вясёлы, а можа, проста хоча такім здавацца? З Вамі было б цікава пасядзець і паразмаўляць у нейкай кавярні па-за гэтым вашым аграгарадком пад назвай Урбан.М, каб не псаваць атмасферу літаратурнай лёгкасці і парыву. Я разумею вашую слабасць да Jack Daniels, джыну з тонікам, самбукі і г. д., але нам больш пасуе самагон, які, амаль месяц, робіць з прарошчанага зерня маці. Пахне і смакуецца ён лепей за ўсе гэтыя цацкі. Што не спадабалася… Э-э-э. Заткні сваю зяпу, той хтопішаводгук, ты і так зашмат сёння выпіў, і цябе панесла. Вітанні і рэверанс ад чытачоў, якім вы хацелі зламаць моск, спрабуючы to mess up them.

Крытык Мікола Яновіч:
-- Прывабіла новая з’ява ў беларускай літаратуры – мэшап. Як і ўсё беларускае, мэшап на беларускай глебе ідзе сваім шляхам. У адрозненне ад класічнага накірунку, у рамане Ганны N – мэшап поліфанічны, і ён, так скажам, распылены па ўсёй кнізе, якая ёсць арыгінальным творам, а не стварае аснову твора і не сканцэнтраваны ў нейкім адным месцы. Гэты прыём, дарэчы, не новы. Па такіх канонах ствараліся летапісы.
Другие издания
