Рецензия на книгу
Урб@н.М: Адзін дзень не майго жыцця
Людміла Шчэрба
filagrij29 марта 2017 г.Водгук
Тойхтопішаводгук: чорныя порткі ZARA, майткі Brubeck, швэдар C&A, куртка Wellensteyn, рукзак Fjällräven Kånkek, перагарышча "Золотой журавль", пах Boss Pure Game.
Настрой: саркастычны.
Любімы жаночы водар: Elizabeth Arden 5th Avenue.
Прачытаў раман, седзячы перад ноўтам, у трамваі і ваннай. Аналіз зрабіў, п'ючы каву ў кавярні. Пісьменніца захацела зламаць мой моск. Добры стрэл! Спачатку нават пацягнула на ваніты ад пейзажаў недагорада з архітэктурай у стылі "Аграгламур" і хуткасці змены сцэн. Але два глыткі падараванага на народзіны каньяку паправілі сітуацыю, і мозг пачаў аналізаваць, здагадваючыся, што будзе за наступным паваротам. Была ў кнізе апісана размова на тэму гендэрнасці твораў – дык тут адразу ўсё зразумела, з першых радкоў. Абрэзанай тэстастэронам свядомасці ў гэтай прасторы цяжкавата, але весела. Цікава зазірнуць у свет іншымі вачыма і ачмурэць ад таго, "як у іх там у галаве". Аўтар добра папрацавала, рэспект таксама рэдактару і дызайнеру! Вы таксама, я гляджу, не Алёшы з батонамі: працу сваю ведаеце. Цікавая мова і, канешне, сэксуальныя сцэны, якіх хапае, толькі неяк коратка ўсё для дзяўчыны ў сэнсе апісання. Хочацца эпічнасці, а тут хм… Наступным разам расцягніце час, можа, я нават тады ўзбуджуся. Карацей, спадабаліся некаторыя жарты і гульня словаў, філалохаўскае ўспрыманне рэчаіснасці і пазітыў. Гістарычная частка – самая моцная. Выходзіць на тое, што аўтар – чалавек вясёлы, а можа, проста хоча такім здавацца? З Вамі было б цікава пасядзець і паразмаўляць у нейкай кавярні па-за гэтым вашым аграгарадком пад назвай Урбан.М, каб не псаваць атмасферу літаратурнай лёгкасці і парыву. Я разумею вашую слабасць да Jack Daniels, джыну з тонікам, самбукі і г. д., але нам больш пасуе самагон, які, амаль месяц, робіць з прарошчанага зерня маці. Пахне і смакуецца ён лепей за ўсе гэтыя цацкі. Што не спадабалася… Э-э-э. Заткні сваю зяпу, той хтопішаводгук, ты і так зашмат сёння выпіў, і цябе панесла. Вітанні і рэверанс ад чытачоў, якім вы хацелі зламаць моск, спрабуючы to mess up them.3156